«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур’еру» вяскоўцы з Капыльскага раёна

0

У сярэдзіне верасня «Кур’ер» завітаў у Капыльскі раён. Праз вёску Жабчава, дзе ёсць помнікі пісьменніку Кузьме Чорнаму, паехалі ў вёску Садавічы, дзе сустрэлі і мясцовых, і людзей са Слуцка, Салігорска і Мінска.

Жабчава і пісьменнік

У сярэдзіне верасня, як раз у Дзень бібліятэк, «Кур’ер» завітаў у Жабчава Капыльскага раёна. Гэта вёска трапілася на шляху да галоўнага пункта падарожжа – Садавічаў. Праехаць міма і не завітаць было б недаравальна. Цікава ўбачыць, як выглядае радзіма Мікалая Карлавіча Раманоўскага. Гэта сапраўднае імя беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага. Ён нарадзіўся 11 (24) чэрвеня 1900 года ў маёнтку Лапацічы, вёсцы Борка-Бялевічы Слуцкага павета. Зараз вёскі ўжо няма, але побач, у Жабчаве, размешчаны помнікі знакамітаму земляку.

Реклама
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Указальнікі ў родных мясцінах Кузьмы Чорнага. Фотаздымкі: Надзея Любая
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Кажуць, што гэты калодзеж выкапаў сам пісьменнік
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Памятны знак на тым месцы, дзе жыў у дзяцінстве Кузьма Чорны
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Памятны знак з цытатай Кузьмы Чорнага

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Адзіная вуліца ў Жабчаве носіць імя Кузьмы Чорнага
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Дом у Жабчаве

Садавічы

Вёска Садавічы Капыльскага раёна знаходзіцца на адлегласці 33 км на паўднёвы захад ад Слуцка. Паабапал вуліцы з аднаго боку стаяць жылыя хаты, з другога – гаспадарчыя пабудовы.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Старая хата на Першамайскай вуліцы
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Гаспадарчы будынак на Першамайскай вуліцы

Убачылі мужчыну. Пад’ехалі, пазнаёміліся. Віктар Шульга, вартаўнік на цялятніку.

«Мне 62 гады, — распавядае ён. — Родам адсюль, з Садавічаў. Вучыўся тут у 8-гадовай школе. У сярэднюю школу хадзіў у Бучаціна за 5 км. У Садавічах школу закрылі ў пачатку 2000–х гадоў. Маіх аднакласнікаў многа ўжо памерла.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Віктар Шульга на працы

Жонка Наташа — на групе. Выпісвае «Кур’ер». Было ў нас 3 сыны. Адзін у 25 гадоў памёр. 20–гадовы Арцём вучыцца ў Ваеннай акадэміі ў Мінску. 27-гадовы Вова жыве са мною.

Вёска наша вялікая: 4 пасёлкі і 1 вуліца. Працуе магазін ад Капыльскага райпо. Яшчэ быў клуб. Цяпер не працуе. Наш калгас «Октябрь» злучылі з калгасам Цімяразева за 15 км адсюль. Майстэрню ў Садавічах купіў фермер з Лунінца.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Былы клуб

Раней старшынёй гаспадаркі быў Мікалай Іванавіч Поўх. Ён загадаў выкапаць экскаватарамі возера. Там і зараз водзіцца рыба. Нават слуцкія рыбаловы ездзяць. Возера злучаецца з ракой Волка. У 1994 годзе Мікалай Поўх памёр».

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Сажалка, што выкапалі пры старшыні Поўху на рацэ Волка

Міхаіл Калацкі – случчанін з вуліцы Чэхава.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Міхаіл Калацкі

«Сам я на пенсіі, — кажа ён. — Працаваў на «ліцейцы» («Эмальпосуд» — рэд.). Тут я на дачы з жонкай. Яна родам адсюль».

Таццяна Жук – 65–гадовая мінчанка. Працавала настаўніцай абслугоўваючай працы ў школе. Зараз на пенсіі.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Таццяна Жук

«Нарадзілася і жыла у дзяцінстве ў Садавічах, — расказвае яна пра сябе. — Вучылася ў тутэйшай школе, а потым у Бучацінскай сярэдняй. Працавала ў мінскай школе да 63 гадоў.

У нас раней было весела. Насупраць жыў гарманіст Валянцін Холад. Пелі ў будні і ў святы. Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень «Опять от меня сбежала последняя электричка…», «Хмуриться не надо, Лада…».

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Хата, дзе жыў гарманіст Валянцін Холад

Бацькам нашым дапамагалі суседзі. Маці хварэла доўга. Мы яе даглядалі, пакуль не пайшла з жыцця. Хутка тата памёр у 91 год. Так родная хата стала дачай. Цяпер даглядаем дзялянку мы. Працуем з маім мужам і сястрой.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Родная хата Таццяны Жук

ФАПа ў Садавічах няма. 1-2 разы на месяц прывозяць лекі. Аддзяленне сувязі не працуе, але газеты паштальён возіць. Баню ў вёсцы разбурылі.

Людзі ў нас добрыя. На вуліцы Поўха жывуць перасяленцы з зоны адсялення ЧАЭС. Яшчэ там і сёння жыве жонка былога старшыні Поўха. Яна з 1951 года, працавала разам з маёй матуляй ў канторы бухгалтарам. Хочацца, каб і ў пустыя хаты засяліліся людзі».

Калі выязджалі з Набярэжнай на вуліцу Поўха, пагутарылі з салігарчанінам Юрыем Анісавым.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
Юрый Анісаў

«Я з 1964 года нараджэння, — расказаў ён. — Нарадзіўся і вырас у Рэчані Любанскага раёна. Два гады служыў у аўтамабільных вайсках у Афганістане. Праз гэтыя падзеі прайшлі яшчэ 6-7 маіх аднакласнікаў. Потым працаваў у Салігорску. Вазіў шахцёраў. З жонкай пазнаёміўся ў інтэрнаце. Яна працавала швачкай на футравай фабрыцы. Вырасцілі дваіх сыноў. Унук і ўнучка ўжо школьнікі. Жонка мая з Садавічаў. Вось дапамагаю па гаспадарцы. Буракі вырываю».

Адметна, што вёска Садавічы знаходзіцца побач з Салігорскім раёнам. Таму мы праехалі і паглядзелі, дзе ж праходзіць мяжа.

«Рэпертуар наш складаўся з савецкіх песень». Што расказалі «Кур'еру» вяскоўцы з Копыльскага раёна
За Садавічамі пачынаецца Салігорскі раён