«Душа баліць ад такіх малюнкаў». Жыхар Слуцка звярнуў увагу на ўраджай груш, які нікому не патрэбны

0
«Душа баліць ад такіх малюнкаў». Жыхар Слуцка звярнуў увагу на ўраджай груш, які нікому не патрэбны
Фатаздымкі: Уладзімір

Па вуліцы Віленскай у раёне СШ№5 у гэтым годзе груша, якая расце недалёка ад тратуара, багата на ўраджай.

Праўда, менавіта зараз гэты ўраджай больш «радуе» мінакоў сваімі вялікімі кучамі, у якіх і гнілля хапае, і добрых садавін. Паспрабаваў — па смаку «дзічка» (праўда, не малая па памерах), крыху «вяжа» рот.

Реклама

«Душа баліць ад такіх малюнкаў». Жыхар Слуцка звярнуў увагу на ўраджай груш, які нікому не патрэбны

Як чалавек з вёскі ведаю, што кампот з такіх сухіх груш атрымліваецца цудоўны. Не бяруся рабіць высновы, наколькі садавіна бліз праезжай часткі дарогі бяспечна для спажывання — гэта справы адпаведных службаў. Мая сялянская душа баліць ад такіх малюнкаў, ад таго, што ўраджай такі сёння нікому не патрэбны.


Гэта навіна напісана для рубрыкі «Народныя навіны». Такія матэрыялы ад чытачоў пасля мінімальнай мадэрацыі публікуюцца практычна без змен. Або, калі гэтага патрабуе сітуацыя, становяцца падставай для распрацоўкі рэдакцыйнага матэрыялу. Калі вас прыцягнуў нейкі факт або падзея, вы таксама можаце прапанаваць сваю навіну для публікацыі, націснуўшы сюды: «Паведаміць навіну».