У Слуцку каля касцёла кіроўца смеццявоза «лапай» памяў фуру

0
У Слуцку каля касцёла кіроўца смеццявоза «лапай» памяў фуру
Фота: Слуцкі аўтаканал

Незвычайнае ДТЗ адбылося на вуліцы Магістральнай у Слуцку сёння, 19 верасня.

Як растлумачылі «Кур’еру» ў аддзеле ДАІ Слуцкага РАУС, у аўтамабіля МАЗ — смеццявоза — упаў маніпулятар і трапіў проста на фуру. Па папярэдняй інфармацыі, ДТЗ адбылося па віне кіроўцы смеццявоза. У фуры злева парваны тэнт і змятыя стойкі. Людзі не пацярпелі.

Реклама