Чым зараз займаюцца ў Салігорскім грамадскім аб’яднанні «Чырвоны Крыж», расказала Яўгенія Пятровіч, спецыяліст па сувязях з валанцёрамі.

«Я працую тут з 2018 года. Такой колькасці жадаючых атрымаць дапамогу раней не было. Але, трэба прызнацца, не было столькі міласэрных зрабіць дапамогу.

Реклама

Мы часта выязджаем на вёску. Там дапамагаем шматдзетным сем’ям, адзінокім і проста пенсіянерам, інвалідам. Яшчэ асаблівую ўвагу надаем дзецям. Вось заўтра, 9 верасня, едзем у аздараўленчы лагер «Дубрава». Там знаходзяцца дзеці з Данбаса, якія перажылі жахі вайны. Шмат перасяленцаў з Украіны атрымалі сертыфікаты, якія могуць памяняць на патрэбныя рэчы ў Мінскім ГУМе.

Нашай дапамогай карыстаюцца і бяздомныя, і нядаўнія арыштанты. Такіх зусім мала.

Мы вельмі ўдзячны людзям, якія прыносяць карысныя рэчы: адзенне, абутак, канцылярскія прылады. Паглядзіце вакол сябе, і вы знойдзеце шмат чаго, што вам стала не патрэбным. Гэтыя рэчы дапапогуць абяздоленым».