Свята народнай песні «Мой край рамонкаў, сініх васількоў і песні беларускай» адбудзецца ў аграгарадку Лучнікі ў суботу, 10 верасня. Пачатак — у 13.00.

Выберуць лепшага частушачніка і танцавальную пару. Пад Слуцкам пройдзе свята народнай песні

Реклама

У свяце народнай песні, якое звычайна праходзіць адзін раз у два гады, удзельнічаюць самадзейныя артысты сельскіх устаноў культуры Слуцкага раёна. Арганізатар свята — Слуцкі раённы цэнтр народнай творчасці.

Удзельнікамі раённага свята народнай песні стануць сольныя выканаўцы, дуэты, трыо, квартэты, творчыя калектывы, а таксама інструментальныя ансамблі, гарманісты, частушачнікі.