Напярэдадні Дня беларускага пісьменства «Кур’ер» і Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка прапануюць вам кніжныя навінкі на роднай мове. Што пачытаць, раіць Святлана Сарагавец, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі чытачоў.

«Белакрылая птушка», Аляксей Якімовіч

Новыя кнігі на беларускай мове. Што цікавага пачытаць у Слуцкай бібліятэцы
Фотаздымкі: Алеся Белая

У новых аповесцях Аляксея Якімовіча расказваецца пра падлеткаў, якія трапляюць у розныя драматычныя сітуацыі і годна спраўляюцца з імі.

Реклама

«Пан», Аляксей Якімовіч

Новыя кнігі на беларускай мове. Што цікавага пачытаць у Слуцкай бібліятэцы

Героі аповесці «Пан» прыехалі адпачываць у санаторый і сустрэліся ў лесе з Панам — міфічным гаспадаром лясоў, палёў і статкаў з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. Акрамя гэтага твора, у кнізе змешчаныя дэтэктыўныя вострасюжэтныя апавяданні.

«Карп у футры», Аляксей Якімовіч

Новыя кнігі на беларускай мове. Што цікавага пачытаць у Слуцкай бібліятэцы

Яшчэ адзін свежы зборнік Аляксея Якімовіча складаецца з дэтэктыўных апавяданняў. Галоўныя героі твораў — сучасныя падлеткі і дарослыя, якія трапляюць у захапляльныя прыгоды. Таксама ў выданне ўвайшлі лірыка і прыпеўкі.

«Вяселле ў Налібоках», Мікола Чарняўскі

Новыя кнігі на беларускай мове. Што цікавага пачытаць у Слуцкай бібліятэцы

Творы, сабраныя ў гэтай кнізе, шмат у чым дакументальныя, гэта «жыллёвыя былі» — у асноўным гумарыстычныя апавяданні пра жыццё вяскоўцаў з беларускай пушчы.

Творы слуцкіх пісьменнікаў

Асобна можна разглядзець творы пісьменнікаў і паэтаў, якія нарадзіліся ў Слуцкім раёне ці жылі тут. Гэта Зоя Падліпская, Алесь Жук, Канстанцін Цыбульскі, Алесь Марціновіч, Мікола Лобан, Антон Алешка і іншыя. У сваіх творах нашы аўтары шмат расказваюць пра Случчыну, яе гісторыю і людзей, таму слуцкаму чытачу іх кнігі, бадай што, адчуюцца асабліва блізкімі.

Усе прадстаўленыя кнігі можна ўзяць пачытаць у Слуцкай бібліятэцы, і не толькі ў цэнтральнай, але і ў яе шматлікіх філіялах, гарадскіх і сельскіх. Калі якой-небудзь з кніг у час вашага наведвання не акажацца ў вясковым філіяле, вы можаце замовіць яе ў бібліятэкара.