Вёска Балотчыцы Салігорскага раёна знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад Слуцка за 25 км. Адзіная вуліца Цэнтральная даўжынёй 900 м. Хаця правільная назва вёскі Балотчыцы на ўказальніку напісана «Балочыцы», без «т».

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Фотаздымкі: Надзея Любая

Гід па вёсцы

Пабыць нашым гідам згадзіўся мясцовы жыхар Аляксандр. Ён нарадзіўся тут, а жыве ў Баранавічах. Прыязджае ў вёску да маці, каб дапамагчы ёй па гаспадарцы, пагутарыць з ёю.

Реклама

Аляксандр расказаў: «У нашай вёсцы засталося двое старажылаў. Вось хата самага старога мужчыны. Яго зараз забрала дачка да сябе ў Мінск.

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Хата мясцовага старажылы

Паглядзіце, гэта самая старая хата ў вёсцы.

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Самая старая хата Балотчыц, па словах Аляксандра

А гэта — двор з «самалётам» на браме.

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Двор з «самалётам» на браме

Вось у гэтым памяшканні была пачатковая школа. Калі школу закрылі, у будынку працаваў магазін. Цяпер яго купіў прыватнік.

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Будынак былой пачатковай школы

А тут аўтобусны прыпынак.

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Аўтобусны прыпынак

У канцы вёскі нашы могілкі. Мы ўсе разам прыбіраем там».

Найстарэйшая жыхарка

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Ганна Сямёнаўна Кот каля сваёй хаты

Аляксандр паклікаў да нас Ганну Сямёнаўну Кот. Яна 1942 года нараджэння, найстарэйшая жанчына Балотчыц.

«Я нарадзілася ў Балотчыцах Слуцкага раёна, — распавядае жыхарка. — Купілі хату тут, у Балотчыцах Салігорскага раёна, у 1969 годзе. Хата была маленькая. Збіралі доўга грошы. Потым набылі больш вялікі дом. Працавала ў калгасе «Бальшавік» даяркай, цялятніцай, у паляводстве.

Цяпер рукі пакрыўленыя і ногі хворыя. Пенсія невялікая. Пайшла на заслужаны адпачынак у 55 гадоў, бо ўжо было складана дабірацца на працу ў Астраўкі за 10 км. Ездзілі на кані і зімою, і летам.

Як пайшла на пенсію, так мужык памёр. Жыву сама. Агарод садзяць дзеці. Я толькі палкаю магу траву вырываць. Пошта прывозіць нам газеты. Магазіна няма. Прыязджае аўталаўка. Але да майго двара яна не даходзіць. Сын прывозіць ежу.

ФАП у нас у Чапялях. Фельчар да мяне не прыязджае. Калі блага, выклікаю хуткую дапамогу. Тры разы летась ляжала ў бальніцы, у Старобіне і ў Салігорску. Хварэла на ковід. Пагоршыліся і зрок, і слых. Па тэлевізары гляджу перадачу «Жыць здорава»».

Актыўны мясцовы жыхар

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Генадзь Бруй

Да нашай гутаркі далучыўся Генадзь Бруй: «Мне 60 гадоў. Нарадзіўся тут. Цяпер на пенсіі. Жыву ў гэтай вёсцы. Упарадкоўваю родны куток, падтрымліваю бацькаўшчыну. Прыбіраю могілкі з аднавяскоўцамі. Змагаемся за асфальтавае пакрыццё. Палова дарогі ў вёсцы пакрытая новым асфальтам, а палова — не. Гавораць, што гэта неадрамантаваная частка дарогі не на балансе дарожнікаў. Добра, што апошнія два гады зімой дарогу хаця б расчышчаюць».

Дачніца

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Зоя Бруй

Зоя, сястра Генадзя, таксама расказала пра сваё жыццё: «Вучылася ў пачатковай школе тут, у Балотчыцах. Васьмігодку скончыла ў Прусах. Хадзілі за 2 км туды.

Вясной, у разліў Сівельгі, некаторыя вучні імкнуліся не дайсці да ўрокаў. Маўляў, кладкі праз раку няма. Наш дырэктар Дубовік Адам Паўлавіч назіраў у бінокль, як мы ідзём на заняткі. Потым на лінейцы караў словам тых, хто не хацеў ісці ў школу.

Сярэднюю адукацыю атрымала ў Чапялях, за 8 км адсюль. Таксама хадзіла пешшу. Зараз у Балотчыцах шчырую ў сезон на агародзе, потым еду дадому ў Мінск. 40 гадоў адпрацавала ў сталіцы на заводзе, а зарабіла пенсію 540 рублёў. Таму трэба самой вырошчваць сабе ежу».

Чаму Балотчыц двое

«Ногі хворыя. Аўталаўка не даязджае. Гляджу перадачу "Жыць здорава"». Гісторыі з Балотчыц Салігорскага раёна
Балотчыцы Салігорскага раёна

Яшчэ мясцовыя жыхары распавялі, чаму існуе дзве вёскі Слуцкага і Салігорскага раёнаў з аднолькавай назвай. Па іх словах, у 1-й палове XIX стагоддзя пан перасяліў частку жыхароў цяперашніх слуцкіх Балотчыц на хутар. Людзі назвалі новае поселішча так, як і родную вёску. Доўгія гады сваіх нябожчыкаў жыхары новых Балотчыц хавалі на могілках старой вёскі. Вось так з’явіліся салігорскія Балотчыцы.

Гістарычная даведка

Балотчыцы – вёска ў Краснадворскім сельсавеце Салігорскага раёна. Вядома з 1-й паловы XIX стагоддзя. У 1844 годзе была цэнтрам маёнтка князя Вітгенштэйна.

З 1918 па 1920 год была акупавана германскімі, потым польскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года знаходзілася ў складзе БССР. З 1924 года ўваходзіла ў склад Слуцкай, Бабруйскай акруг. З 1938 года — у Мінскай вобласці.

З канца чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года была акупіравана нямецкафашысцкімі захопнікамі. Ужо вызваленая 20 верасня 1944 года ўвайшла ў склад Бабруйскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Мінскай вобласці. З 1962 года — у Любанскім раёне, з 1965 года — у складзе Салігорскага раёна.

Жыхары вёскі ўваходзілі ў калгас «Бальшавік», які потым стаў ААТ «Бальшавік-Агра».

Колькасць двароў і жыхароў па гадах:

  • 1909 год — 34 двары і 207 жыхароў;
  • 1917 год — 45 двароў, 267 жыхароў;
  • 1941 год  — 52 двары, 151 жыхар;
  • 1970 год — 162 жыхары;
  • 2004 год — 18 двароў, 23 жыхары;
  • 2013 год — 13 двароў, 15 жыхароў.