Адметныя даты ў гісторыі Слуцка і суседніх раёнаў (верасень-2022)

0
Адметныя даты ў гісторыі Слуцка і суседніх раёнаў (верасень-2022)
Падчас адкрыцця помніка вязням Слуцкага гета. Фота: Алесь Дастанка

Верасень-2022. Адметныя даты ў гісторыі Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў.

1 верасня

  • 80 гадоў з пачатку дзейнасці (1942–30.6.1944) Слуцкага раённага падпольнага камітэта ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну
  • 45 гадоў з часу адкрыцця (1977) у Слуцку сярэдняй школы №8

7 верасня

  • 120 гадоў з дня нараджэння Ціта Пратасені (в. Пагост Салігорскага раёна, 1902–1965), расійскага вучонага ў галіне фізіялогіі, доктара ветэрынарных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Расійскай Федэрацыі
  • 65 гадоў з дня нараджэння Віктара Ганчара (п. Радзічава Слуцкага раёна, 1957–1999?), палітыка, правазнаўца, кандыдата юрыдычных навук

9 верасня

  • 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лосіка (в. Грэск Слуцкага раёна, 1952), расійскага ваеннага дзеяча, генерал-маёра

11 верасня

  • 50 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Пашкевіча (в. Набушава Слуцкага раёна, 1972), пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук

13 верасня

  • 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Зінчука (г. Слуцк, 1962), вучонага ў галіне фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, члена Нью-Ёркскай акадэміі навук

16 верасня

  • 15 гадоў з часу адкрыцця (2007) на вуліцы Капыльскай у Слуцку мемарыяльнага знака ў памяць жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, загінулых у слуцкім гета ў Вялікую Айчынную вайну

25 верасня

  • 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дражына (в. Дражна Старадарожскага раёна, 1947), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, дыпламата, ганаровага грамадзяніна Нясвіжа
  • 70 гадоў з часу заснавання (1952) у Слуцку краязнаўчага музея

29 верасня

  • 15 гадоў з часу правядзення (2007) у Слуцку першага абласнога свята-конкурсу «Беларуская лялька»

Усе адметныя даты за мінулыя месяцы — тут.