Будоўля скейтпляцоўкі ў Слуцкім гарадскім парку культуры і адпачынку працягваецца. Хутчэй за ўсё, заканчэнне сёлетняга сезона слуцкія скейтбардысты не адзначаць на новых рампах, бо будаўнікам яшчэ трэба ўладзіць неабходныя фармальнасці.

Як расказаў «Кур’еру» Аляксандр Харэвіч, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама па архітэктуры і будаўніцтву, зараз ужо пабудаваны падмурак і агароджа пляцоўкі, на гэтым тыдні ўсталююць асвятленне і ўпарадкуюць вонкавую тэрыторыю. А ўжо потым ЖКГ мусіць правесці закупку абсталявання. Такім чынам, з канца жніўня адкрыццё аб’екта пераносіцца. Канкрэтны час, калі пляцоўка пачне працаваць, райвыканкам пакуль не агучвае.

Реклама

Закупка — гэта звычайна не кароткая працэдура, пры лепшым раскладзе яна будзе доўжыцца прыкладна два тыдні. А потым новае абсталяванне яшчэ трэба будзе змантаваць.

У любым выпадку, як удалося даведацца «Кур’еру», у верасні адкрыцця новай пляцоўкі чакаць не варта, але можна спадзявацца, што гэта адбудзецца ў пачатку кастрычніка. І калі бабіна лета завітае ў Слуцк, то цалкам верагодна, што ў гэтым годзе мы яшчэ ўбачым нашых скейтэраў ва ўсёй красе.

На якой стадыі знаходзіцца будоўля скейтпляцоўкі ў Слуцкім гарадскім парку (+фота)
Фотаздымкі: Алеся Белая

На якой стадыі знаходзіцца будоўля скейтпляцоўкі ў Слуцкім гарадскім парку (+фота)