Кахаліся са школы, цяпер бацькі блізнятак. Жыхар Салігорска — пра новых суседзяў

0
Кахаліся са школы, цяпер бацькі блізнятак. Жыхар Салігорска - пра новых суседзяў

Калі жывеш у кватэры шматпавярхоўкі ўжо некалькі дзясяткаў гадоў, адразу заўважаеш, калі ў доме з’яўляюцца новыя людзі. Вось і ў маім пад’ездзе пасяліліся «навасёлы» — маладая сям’я з дзяўчынкамі-блізняткамі.

Кахаліся са школы, цяпер бацькі блізнятак. Жыхар Салігорска - пра новых суседзяў
Фотаздымкі: Уладзімір Дамель

Прыемна бачыць, як збіраюцца маладыя бацькі з дочкамі на прагулку па горадзе. Не вытрымаў – пайшоў знаёміцца.

Реклама

Новыя суседзі аказаліся ветлівымі і распавялі сваю сямейную гісторыю.

«Каханне нам Бог паслаў, калі мы былі яшчэ вучнямі салігорскай школы №5. З 10-га класа былі аднакласнікамі, — расказвае маці блізнятак Ксенія Цыбулька. — Скончылі школу ў 2017 годзе. І дагаварыліся з Максімам паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: ён — на фізіка-інжынерны факультэт, я – на філалагічны (выкладчыца роднай мовы).

Кахаліся са школы, цяпер бацькі блізнятак. Жыхар Салігорска - пра новых суседзяў

Пажаніліся ў 2020 годзе. Да заканчэння вучобы ў нас нарадзіліся блізняткі Таісія і Тэона.

Калі Максім даведаўся, што ў нас будзе дзіцё, узрадаваўся. А праз некаторы час я яго яшчэ больш ашчаслівіла – не адно дзіцё, а адразу два! Ён так расчуліўся, што падняў мяне і пацалаваў.

Праз месяц пасля нараджэння дзяцей мы вярнуліся ў Салігорск спецыялістамі і маладымі бацькамі. Вярнуцца ў родны горад марылі і планавалі.

Пакуль арандуем двухпакаёўку, думаем аб сваёй кватэры. Максім працуе праграмістам, я займаюся дзеткамі. Мае бацькі — простыя рабочыя, бацькі Максіма – педагогі. Жывём самастойна».

Кахаліся са школы, цяпер бацькі блізнятак. Жыхар Салігорска - пра новых суседзяў