Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама у сваім тэлеграм-канале публікуе паведамленні аб крадзяжах з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Мінскай вобласці (у тым ліку Случчыны). Вось інфармацыя за апошнія пару дзён.

9 жніўня

  • У 38-гадовай жыхаркі вёскі Кастрыца Барысаўскага раёна знайшлі ў прыватным гаражы 70 літраў афарбаванага дызельнага паліва. На жанчыну складзены адміністратыўны пратакол.

Даведка. Для грамадзян, якія набываюць, захоўваюць, выкарыстоўваюць ці рэалізоўваюць фізічным асобам афарбаванае нафтавае вадкае паліва, якое пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафа ад 10 да 50 базавых велічынь.

Реклама
  • У Мінскім раёне ў 62-гадовага трактарыста знайшлі 85 літраў дызельнага паліва і 50 літраў масла. Ён месяц зліваў усё гэта з трактара, на якім рабіў. Скрадзенае захоўваў у каністрах у гаспадарчых пабудовах на сваім участку.

10 жніўня

  • Супрацоўнікі Слуцкай ДАІ ў Слуцку спынілі «Опель Астра», якім кіраваў мясцовы жыхар. У багажніку ў яго знайшлі 50 літраў афарбаванага дызельнага паліва. Паліва вынялі, аўтамабіль адправілі на падахоўную стаянку.
  • У Лагойскім раёне супрацоўнікі РАУС выявілі, што механізатар мясцовага прадпрыемства скраў з працы дызельнае паліва і масла — усяго 140 літраў. Каністры з гэтымі матэрыяламі знайшлі на падворку ў работніка.
  • У Пухавіцкім раёне 37-гадовая глаўбух сельскагаспадарчага прадпрыемства за паўгода незаконна налічыла сама сабе больш за чатыры тысячы рублёў. З лютага па ліпень гэтага года яна накіроўвала ў банк несапраўдныя звесткі аб сваёй зарплаце, а таксама незаконна налічвала адпускныя. Узбуджана крымінальная справа.
  • У Любанскім раёне загадчыца фермай сумесна з двума жывёлаводамі і з двума патэнцыйнымі пакупнікамі скрала з сельскагаспадарчага прадпрыемства не меней за 2 710 кг камбікорма і 330 кг шрота рапсавага. Агульны кошт маёмасці — больш за 2 тысячы рублёў. У адносінах усіх пяці чалавек узбуджана крымінальная справа, яны змешчаны ў ІЧУ.