У адзін спякотны чацвер «Кур’ер» завітаў у вёску Строхава Першамайскага сельсавета Слуцкага раёна. Там мы паразмаўлялі з жыхарамі-пенсіянерамі і даведаліся пра іх жыццё-быццё.

Пра вёску і майстра

Строхава знаходзіцца за 25 км ад горада на паўночны ўсход. Вёска раскінулася дзвюма вуліцамі сярод палёў і лясоў. Самая доўгая вуліца вёскі — Зялёная. Яе працягласць — 1,1 км.

Реклама
«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Фотаздымкі: Надзея Любая

Двары дагледжаныя, хаты — адна прыгажэйшая за другую.

Жыхар дома №9 паказаў работу па дрэве свайго зяця Анатоля. Майстар жыве і працуе ў Слуцку, а вось такія работы стварае тут: упрыгожвае двор свайго цесця.

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

 

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Летні душ
«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Гушкалка

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

Гаспадар расказаў: «Пошта прыязджае кожны дзень. У чацвер прывозяць «Кур’ер». Штодзень — «Савецкую Беларусь». Цікаўлюся футболам. У вёсцы жыве чалавек 20. Дзяцей сярод іх няма. Самае распаўсюджанае вясковае прозвішча — Лешчанка».

Другі суразмоўца Аляксандр. Ён дачнік. Архітэктар па прафесіі. Жыхар Слуцка. «Раз на тыдзень прыезжае аўталаўка, — кажа ён. — Выбар прадуктаў дрэнны».

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Дачнік Аляксандр

Ганна Аркадзьеўна і яе жыццё

На двары з петуніямі нас сустрэла 86–гадовая Ганна Аркадзьеўна Лешчанка. «Я не даглядаю асабліва свае кветкі, — прызнаецца яна падчас размовы. — Увосень зразаю. Яны самі рассяваюцца».

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Ганна Аркадзьеўна расказвае пра кветкі

Ганна Аркадзьеўна распавяла пра сваё жыццё, гора і радасць: «Я нарадзілася за 1,5 км адсюль у Роўлі. Цяпер вёскі гэтай няма. У Строхава замуж выйшла. Ужо 15 гадоў жыву без мужыка. Ён быў трактарыстам. Гарую.

Працавала школьнай тэхнічкай пры дырэктары Цімошаке. Дасціпны ён быў. Жонка дырэктара таксама працавала тэхнічкай. Мой сын быў вельмі паслухмяны. Дырэктар Цімошак казаў, што яшчэ не бачыў такіх дзяцей. Усе бегаюць, а ён сядзіць за партай. Зараз школы ўжо няма. Закапалі.

Потым пайшла на ферму, рабіла даяркай. Нашу ферму таксама закапалі.

У нас з мужам трое дзяцей. Адзін сын у Мінску. Дачка ў Баранавічах. Яе муж памёр ад «кароны». Другая дачка жыве тут блізка, у вёсцы Навінкі. Яна таксама ўдава. Яе гаспадар памёр у 62 гады. Гарую, што зяці памерлі заўчасна.

У мяне шэсць унукаў, чатыры праўнукі. Усе дапамагаюць. Прыбіраюць хату і двор. Сын зрабіў веранду. Дзеці прывозяць мне ежу. Аўталаўка прывозіць нават марожанае. Хата ў мяне ёсць, пенсія добрая. Хачу, каб у дзяцей усё добра было.

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Ганна Аркадзьеўна Лешчанка

Унучка развялася. Адна засталася з двума дзецьмі, хлопчык пойдзе ў чацвёрты клас, а дзяўчынка – у першы. Таксама гарую.

Дочкі і сын вывучыліся. Унук вучыцца на праграміста. Гэта мяне радуе.

Я ягады збіраю. Езджу на ровары ў лес. Зараз 12 літраў назбірала і здала зборшчыкам. Прошлы год збірала цэлы тыдзень. Стала ў лесе блага, прыехала дадому. Унучка мяне ўбачыла, напужалася. У мяне быў перадінсультны стан.

Калі хварэю, кладуся ў Гольчычы ў бальніцу. Мне ставяць кропельніцу. У Мінску ў Бараўлянах мне рабілі аперацыю.

У вёсцы ў мяне тут 3-4 сяброўкі. Збіраемся разам, можам і самагонкі выпіць.

Трымаю курэй. Вырошчваю ім крыху зерня. Прасіла хлопцаў, якія жалі калхозную пшаніцу, дапамагчы мне пажаць. Сказалі, што ім не дазваляюць гэтага рабіць. Раней свіней гадавала. Цяпер не трымаю. У вёсцы людзей мала. Усё дачнікі мінскія».

Былы каваль і Ядзвіга Дробыш

Жыхар дома №38 працаваў у калгасе кавалём. «Цяпер я інвалід, — кажа ён. — Прасіў зрабіць дах у маёй хаце старшыню калгаса. Але ніхто не дапамог. Сам не маю магчымасці адрамантаваць хату».

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Былы каваль у сваёй хаце з дзіравым дахам

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

На Зялёнай вуліцы сустрэлася Ядзвіга Іванаўна Дробыш. Жанчына расказала:

«У чэрвені мне споўніўся 91 год. Рабіла ў калгасе. Жалі ўручную. Хадзілі пешшу на працу. Насіла пошту. Я сама з Шантароўшчыны. Выйшла замуж за Дробыша Пецю. Вечарынкі спраўлялі, ён мяне там і ўгледзеў. Прыйшоў у сваты. А я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла.

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Ядзвіга Дробыш

У мяне нарадзілася шэсць дзетак. Адзін хлопчык памёр у 5 гадкоў. Тры сынкі працуюць у Слуцку. Дачка мая Людміла Пятроўна Лапец выкладае ў Лучніках у пачатковых класах. Яе мужык — Юра Лапец, ён з вёскі Баравая. Дачка Ларыса робіць у Мінску. Дзеці мае ўпарадкаваны. Унукаў восем, ёсць праўнукі.

Мне ўсяго хапае. Трымаю курак. Тры-чатыры гады таму яшчэ гадавала парсючка. Пенсія цяпер неблагая. Сёння засмажыла дзве аладкі, пад’ела з маслам.

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна
Ядзвіга Дробыш

Дачка Ларыса дапамагае. Мые мне бялізну, прыбірае хату, садзіць агарод. Сыны вязуць мне ежу, не паспяваю есці. Возіць харчы і аўталаўка па сялу.

Жыццё някепскае. Святло ёсць. Тэлевізар працуе. Радыё не ўключаю. Не памятаю, ці ёсць яно ў мяне. Хварэла на ковід. Парашкі дзеці прывозілі. Вылячылася».

Вясковы дызайн

Выязджалі са Строхава праз вуліцу Лясную. У адным з двароў убачылі вось такія дызайнерскія вынаходкі.

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

«Я ж не красуня. Хто браў, за таго і пайшла». Пра нягоды і радасці жыхароў вёскі Строхава Слуцкага раёна

У паселішчы можна рабіць здымкі як гістарычных фільмаў, так і пра жыццё сучаснае. Ёсць адпаведныя ўмовы для розных кадраў. Калі ад’язджалі, захапляліся прыгожымі відарысамі вакол вёскі.