Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малой Падзеры Слуцкага раёна

0

Той, хто цікавіцца геаграфіяй нашага раёна, ведае, што ў нас побач адна з адной стаяць дзве Малых Падзеры. Адна з іх ўваходзіць у склад Бокшыцкага сельсавета, другая — Кіраўскага. Малая Падзер Бокшыцкага сельсавета раскінулася на поўдзень ад шашы Р-43.

Сонечнаю жнівеньскаю раніцаю распачалася мая велавандроўка па вуліцах гэтай вёскі.

Реклама
Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Фотаздымкі: Надзея Любая

Гістарычная даведка

Назва «Падзер» — ад польскага слова «падок». Азначае агароджанае месца, дзе стаяць коні перад скачкамі. Падзёры – даглядчыкі коней, конюхі. У Падзеры жылі слуцкія выбранцы.

Вёска Малая Падзер вядома з 1926 года як хутары Прошчыцкага сельсавета. У 20 — 30–х гадах мінулага стагоддзя была ў складзе Бабруйскай і Мінскай акруг. З 1938 года ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. У час вайны была ў фашысцкай акупацыі. З 1944 па 1954 гады — у складзе Бабруйскай вобласці. У 1954 годзе зноў уключана ў Мінскую вобласць.

З 1954-га па 1970 год Малая Падзер знаходзілася ў Вясейскім сельсавеце. Потым перайшла ў склад Бокшыцкага сельсавета. У 1959 годзе мела статус вёскі з 339 жыхарамі. У 1970–м тут было 359 чалавек. А ўжо на 2012 год налічвалася 67 гаспадарак і 163 жыхары. Да 1983 года ў Малой Падзеры працавала пачатковая школа. У 2013 годзе ў вёсцы працавалі магазін, кафэ, ФАП. З 2013 года вёска адносіцца да філіяла сельгаспрадпрыемства «Наша Ніва» Слуцкага мясакамбіната.

У вёсцы

Нават на ўездзе ў вёску з боку шашы Р-43 адчуваецца «подых» Слуцка. Рэкламныя шыльды, рамонтныя работы каля будынкаў сведчаць, што гарадскі бізнес крочыць у Малую Падзер.

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна

Цэнтральная вуліца Калгасная — асфальтаваная, дагледжаная. Двары знаходзяцца блізка да праезнай часткі. Амаль усе хаты стаяць прыбраныя, прыгожыя, як лялькі. Заўважыла асаблівасць ашалёўкі хат, якой яшчэ не бачыла нідзе раней, — дошкі на сценах прымацаваныя пад вострым вуглом у выглядзе літары «л». Прычым тры хаты з такім аздабленнем стаяць запар адна каля адной.

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Вуліца Калгасная
Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Незвычайная ашалёўка хат

Людзей на вуліцы шмат. Хтосці ехаў па сваіх справах на ровары. Хтосці сядзеў на лаўцы каля хаты. Жанчыны даглядалі дзяцей, якія корпаліся ў пяску. Некаторыя кабеты завіхаліся па гаспадарцы на ўласных падворках.

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Зоя Жмуранкова, жыхарка Малой Падзеры, з унукамі

Зоя Жмуранкова, напрыклад, гуляла з унукамі. Яна расказала: «У нашу вёску прыязджае паштовая машына. Аўталаўка бывае часта. ФАП закрылі. Бывае, што электрычнасць адключаюць». Якраз, калі Зоя з унукамі фатаграфаваліся, пад’ехала аўталаўка.

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Аўталаўка, што прыязджае ў Малую Падзер

Вуліца Лугавая ціхая і па-сапраўднаму вясковая. Грунтовая дарога роўная і вузкая. Двары размясціліся ў адзін шэраг. Вокны хат гладзяць на вялікі луг.

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна

Жыхарка аднаго з дамоў назвалася Надзеяй. Яна прыбірала свой двор. Рассказала: «У нас тут шмат перасяленцаў. Я са Слуцка, з вуліцы Леніна. Жылі ў шматпавярхоўцы. Цяпер вось сюды пераехалі. Мне тут падабаецца. Шкада, што луг ніхто не косіць. Раней тут каровы пасвіліся, а цяпер трава высачэзная. Зімой дарогі ніхто не расчышчае ад снега. А так мне ўсё падабаецца. Прыязджаюць аўталаўка, пошта».

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Сучасны двор на Лугавой

На лузе скуб траву конь. Відаць, нехта з жыхароў яго прывязаў, каб жывёліна пад’ела.

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна

На Калгаснай вуліцы мне сустрэліся Людміла Скрыган з унучкай Анітай. «Я нарадзілася ў Малой Падзеры. Вось у гэтай школе вучылася з 1 па 3 клас. Потым хадзіла ў 9-ю школу Слуцка. Спачатку будынак малападзерскай школы быў драўляны. Потым пабудавалі гэты, з цэглы. Калі нашу школу ліквідавалі, тут працаваў ФАП. Цяпер выкупіў прыватнік. Плануе зрабіць аграсядзібу. Зараз у нашай вёсцы мала засталося народу. Зімой ад’язджаем у горад. Летам вяртаемся ў родныя хаты. Да нас едуць дзеці, ўнукі».

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Людміла Скрыган, жыхарка Малой Падзеры, з унучкай Анітай

Людміла паказала сваю дзялянку. Там яна вырошчвае шмат цікавых раслін. Я паспрабавала ажыны з цудоўнай назвай «Агавам».

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
А вось які сланечнік вырас на дзялянцы Людмілы Скрыган

Наогул трэба дадаць, што жыхары ў дварах вырошчваюць багата кветкавых раслін. Якія толькі ні сустракаюцца адналетнікі, шматлетнікі, дэкаратыўныя хмызнякі! Сапраўдная Кветкавая вёска!

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Кветкі ў двары Людмілы Скрыган
Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Кот каля кветак

Калі я ад’язджала дадому, убачыла, як малады бусел на вуліцы Калгаснай спрабаваў лятаць. Падумала: «Калі буслы штогод ладзяць тут свае гнёзды і заводзяць птушанят, то і людзі будуць вяртацца ў родную вёску».

Кветкавая вёска, дзе людзі ўсміхаюцца, нягледзячы на праблемы. Фотападарожжа па Малай Падзеры Слуцкага раёна
Бусел вучыцца лятаць