«Першым у Слуцку акупанты павесілі настаўніка». Слуцкі краевед шукае звесткі пра настаўнікаў, закатаваных фашыстамі і паліцаямі падчас вайны

0

Заставальнік і ўласнік сайта «Наследие Слуцкого края» Уладзімір Бойка апублікаваў успаміны случчан аб двух настаўніках-партызанах, якіх захапілі фашысты і паліцаі падчас акупацыі Случчыны.

Гэтыя ўспаміны Бойка знайшоў у архіве Рыгора Родчанкі — аўтара кніг па гісторыі Слуцкага краю. Імёны настаўнікаў невядомыя.

Реклама

«Маю надзею, што, можа, хто-небудзь, прачытаўшы гэта пісьмо, успомніць якія-небудзь аповеды ветэранаў ці блізкіх людзей, якія жылі у той час у Слуцку і ведалі штосьці аб гэтых героях, і адгукнецца», — піша Уладзімір Уладзіміравіч.

Калі вы хочаце звязацца з Уладзімірам Бойкам, кантакты можна ўзяць тут.

«Першым у Слуцку акупанты павесілі настаўніка». Слуцкі краевед шукае звесткі пра настаўнікаў, закатаваных фашыстамі і паліцаямі падчас вайны
Відарысы: «Наследие Слуцкого края»

«Першым у Слуцку акупанты павесілі настаўніка». Слуцкі краевед шукае звесткі пра настаўнікаў, закатаваных фашыстамі і паліцаямі падчас вайны