Нягледзячы на тое, што аўтобусны рух у Слуцку з’явіўся ў 1908 годзе, аўтобусная станцыя, дзе прадаваліся квіткі і адкуль па розных маршрутах адпраўляўся пасажырскі транспарт, доўгі час існавала ў розных месцах і будынках. І толькі 40 гадоў таму — у ліпені 1982 года — у Слуцку адкрыўся аўтавакзал.

Сталыя случчане памятаюць, што пасля вайны аўтастанцыя і цалкам аўтабаза размяшчаліся на вуліцы Пакроўскага, 13 (цяпер вуліца Жукава), пры перасячэнні з вуліцай Ленінскай. Аўтобусы вазілі пасажыраў па трох гарадскіх маршрутах, а таксама па загарадных: да Старобіна, Бабруйска і Мінска.

Реклама
Слуцкаму аўтавакзалу споўнілася 40 гадоў. Гісторыя і рэтрафота
У 1958 годзе ў Слуцку, на месцы, дзе зараз Маладзёжны цэнтр, пабудавалі драўляную аўтастанцыю. Фото з архіву «Кур’ера»

І вось у 1958 годзе ў Слуцку з’явілася асобная аўтобусная станцыя. Яе пабудавалі на ўсходняй ускраіне горада — на рагу вуліцы Пралетарскай (цяпер Леніна) і Сацыялістычнай. Праіснавала яна нядоўга. У сярэдзіне 1960 гадоў на гэтым месцы пачалося будаўніцтва кінатэатра «Цэнтральны» (цяпер будынак Маладзёжнага цэнтра). У сувязі з гэтым аўтастанцыю ў 1966 годзе перанеслі на заходнюю ўскраіну і размясцілі побач з чыгуначным вакзалам. Прывакзальная плошча для іх стала агульнай. Білетныя аўтобусныя касы знаходзіліся ў драўляным будынку, магчымасці па аказанні паслуг якога былі абмежаванымі.

Слуцкаму аўтавакзалу споўнілася 40 гадоў. Гісторыя і рэтрафота
У 1966 годзе  аўтастанцыю зноў перанеслі і размясцілі побач з чыгуначным вакзалам. Фота з сайта pastvu.com

З гэтай прычыны касы падзялілі: прыгарадныя засталіся на ранейшым месцы, міжгародныя перанеслі ў будынак чыгуначнага вакзала. З павелічэннем колькасці маршрутаў наспявала неабходнасць ва ўзвядзенні адпаведнага новым патрабаванням будынка.

Слуцкаму аўтавакзалу споўнілася 40 гадоў. Гісторыя і рэтрафота
У 1982 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы аўтавакзал. Фота: Ігар Ціткоўскі

Слуцк стаў адным з першых у рэспубліцы горадам, для якога быў распрацаваны індывідуальны праект аўтавакзала з прылягаючай плошчай і крытым перонам. У 1980 годзе праект зацвердзілі і пачаліся будаўнічыя работы. У ліпені 1982 года новы аўтавакзал уступіў у эксплуатацыю.

Слуцкаму аўтавакзалу споўнілася 40 гадоў. Гісторыя і рэтрафота
1980-1985. Слуцк стаў адным з першых гарадоў у Беларусі, дзе быў пабудаваны аўтавакзал па індывідуальнаму праекту. Фота з сайта pastvu.com

У 1997 годзе на вакзале памянялі дах — плоскае пакрыццё замянілі на схільны дах складанай канфігурацыі з шыферным пакрыццём.

Значныя змяненні выгляду з элементамі рэканструкцыі вакзал і прылеглая да яго тэрыторыя атрымалі падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскага свята «Дажынкі-2005», аднак завяршыліся яны ў чэрвені 2007 г. Урачыстае адкрыццё адноўленага адбылося 20 ліпеня.

Слуцкаму аўтавакзалу споўнілася 40 гадоў. Гісторыя і рэтрафота
Фота з сайта s-k.by

На той час Слуцкі аўтавакзал стаў першым рэканструяваным вакзалам у Мінскай вобласці і адзіным у краіне, дзе было ўсталявана электроннае інфармацыйнае табло. Пакрыццё даху было поўнасцю зменена на металадахоўку, старыя вокны заменены на шклопакеты, усталяваны новыя вітражныя вокны ў алюмініевых каркасах. Сам будынак быў па-новаму атынкаваны і атрымаў светлую афарбоўку сцен.