У Салігорскім раёне 30 ліпеня жыхары вёскі Дубеі адзначылі свята ў гонар 440-годдзя з першага згадвання вёскі ў пісьмовай крыніцы.
Вось што расказаў адзін з арганізатараў свята Сяргей Паўлавіч Шарко: «Нас балюча хвалюе, што сапраўдных дубейцаў, якія нарадзіліся і жывуць, працуюць тут, становіцца ўсё меньш. Вёска ператвараецца ў катэджны пасёлак.
Вырашылі паставіць камень – памятны знак для будучага пакалення, каб ведалі, што тут была вёска са сваёй гісторыяй і культурай. Пачалі з малога: сабралі суседзяў у гурт, замянілі плот каля Крыжа, паставілі камень. Людзі заахвоціліся, вырашылі адзначыць гэта святочна.
Сталі збіраць грошы на падарункі дзецям і ветэранам, каб наняць дыскатэку і запусціць феерверк, бо пажылыя жыхары вёскі ніколі яго не бачылі. Фінансава дапамаглі мясцовыя прадпрымальнікі, па культурнай частцы — сельсавет і райвыканкам. Свята адбылося. Людзі танчаць, гуляюць».






