Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна

Працягваю велавандроўку па Заполлі. Пачатак тут. На правым беразе рэчкі Лешчанкі знаходзіцца яшчэ адна з трох частак аграгарадка Заполле. Цэнтрам забудовы стала былая вёска Дзесяціны.

Новыя вуліцы з’яўляліся вакол гэтага паселішча. Такім чынам, тут змяшаліся самыя розныя тыпы сельскай забудовы.

Реклама

Дзесяціны былі далучаны да Заполля ў 1969 годзе. З 23 красавіка 1984 года тут размяшчаецца цэнтр Бокшыцкага сельсавета. У 1986 годзе сюды пераехала праўленне калгаса імя Дзяржынскага. Каля шашы Мінск — Слуцк утварыўся культурна–гістарычны цэнтр мясцовай гаспадаркі.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Помнік Дзяржынскаму ў адміністрацыйна-культурным цэнтры Заполля. Помнік, дзе Дзяржынскі ў доўгім пальто, адну руку паклаўшы ў кішэнь, другой трымае галаўны ўбор, да 1991 года стаяў у Маскве, аднак выглядаў па-іншаму. Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

Адміністрацыйныя і культурныя будынкі размяшчаюцца на вуліцах Дзесяціны і Макара Вечара.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Аддзяленне сувязі на вуліцы Дзесяціны
Аддзяленне сувязі на вуліцы Дзесяціны
Дом культуры на вуліцы Макара Вечара
Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Будынак сельсавета на вуліцы Макара Вечара. На 2–м паверсе раней размяшчалася праўленне калгаса імя Дзяржынскага

Імя Макара Вечара вуліца атрымала некалькі гадоў таму ў гонар былога старшыні калгаса. Раней яна, як і суседняя, называлася Дзесяціны. Некаторые домаўладальнікі не паспелі яшчэ памяняць шыльду. У недасведчанага вандроўніка можа ўзнікнуць непаразуменне. У двух дамоў побач шыльды з рознымі назвамі вуліцы.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
На вуліцы Макара Вечара

Вуліца Дзесяціны, адпаведна, раней была вёскай Дзесяціны. Тут нават можна ўбачыць хаты стогадовай даўніны.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Паміж вуліцамі Макара Вечара і Дзесяціны
Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Дзесяціны

Таксама Дзесяціны

Адносна новая вуліца Надрэчная з’явілася каля 30 гадоў таму. Пабудавана на беразе ракі. Двары размяшчаюцца толькі з правага боку. Жыхары пасадзілі алею, якая засланяе двары ад вятроў.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
На вуліцы Надрэчнай

Вуліца Дружная — адна з самых маладых. Двары пабудаваныя па тыпавых праектах. Размяшчаюцца ў два шэрагі.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Вуліца Дружная

Вуліцы Палявая і Садовая размяшчаюцца на месцы былога калгаснага сада.

Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
На рагу вуліц Палявой і Садовай
Помнік Дзяржынскаму і вуліца ў гонар старшыні калгаса. Другая частка велавандроўкі па вёсцы Заполле Слуцкага раёна
Двор на Садовай

Яшчэ ёсць вуліца Маладзёжная, якая заціснута паміж Садовай і Палявой, і Дарожная, якая ідзе паралельна шашы Р- 23. У цэлым гэтая частка Заполля ўражвае разнастайнасцю сваіх будынкаў — тут можна сустрэць і старэнькую дзесяцінскую хату, і савецкі манументальны Дом культуры, і сучасны катэдж з сонечнай панэллю.