Рэканструкцыя вуліцы Магістральнай ў Слуцку амаль завершаная, але там яшчэ не працуюць святлафоры і нанесена часовая жоўтая разметка. «Кур’ер» высветліў, калі дарожная інфраструктура там канчаткова запрацуе.

Як расказаў «Кур’еру» Аляксандр Шарэшык, намеснік дырэктара ТАА «Дорстройсервис», святлафоры на Магістральнай, меркавана, уключаць у жніўні.

Реклама

Зменена 21.07 у 9.00: сталую дарожную разметку на асфальтабетоннае пакрыццё нанясуць у канцы ліпеня.

Нагадаем, што рэканструкцыя вуліцы пачалася ўвесну.

Калі запрацуюць святлафоры і з'явіцца сталая дарожная разметка на вуліцы Магістральнай у Слуцку
Фота: Вольга Паздзерына

У матэрыял унесена праўка 21.07 ў 9.00: памылкова было пазначана, што Аляксандр Шарэшык — дырэктар ТАА «Дорстройсервис». Так было раней, але ўжо некаторы час ён займае пасаду намесніка дырэктара.