Калі купляеце пачак драўлянага вугалю, ці задумваецеся вы, колькі працы ўкладзена ў яго вытворчасць? «Кур’ер» даведаўся, як робяць вугаль для шашлыка.

Па дарозе ад Крушніка да Палікараўкі ў Слуцкім раёне ёсць невялічкая вытворчасць. Тут працуюць разам супругі Таіса Дарэўская і Юры Мароз.

Реклама
Як робяць вугаль для мангалаў у Слуцкім раёне. Фота
Фотаздымкі: Надзея Любая

Яны расказваюць: «Прадпрыемства называецца «Слуцкі філіял «Мінаблпаліва». Жывем ў вёсцы Паўлаўка. У нас сын і дачка. Дзеці вучыліся ў Замосцкай школе. Яны ўжо дарослыя. Дачка замужам у Слуцку, сын заняты ў вытворчасці тут, з намі. Зараз ён адпачывае дома».

Як робяць вугаль для мангалаў у Слуцкім раёне. Фота
Таіса Дарэўская

Працэс вырабу вугалю складаны: сырое дрэва трэба напілаваць, накалоць, загрузіць у печку. Сачыць за ўсёй гаспадаркай некалькі дзён, выгрузіць і спакаваць у мяшкі. Каб працаваць тут, трэба выдатная фізпадрыхтоўка. Але, па словах Юрыя, зарплата добрая.

Як робяць вугаль для мангалаў у Слуцкім раёне. Фота
Сушка сыравіны
Як робяць вугаль для мангалаў у Слуцкім раёне. Фота
Спальванне драўніны
Як робяць вугаль для мангалаў у Слуцкім раёне. Фота
Юры Мароз