«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна

0

Раніцаю, 14 ліпеня, «Кур’ер» завітаў у Палікараўку Першамайскага сельсавета. Вёска знаходзіцца за 29 км ад Слуцка на паўночным захадзе раёна. Калі ехаць праз Жылін Брод, то атрымаецца 33 км.

Каб скараціць крыху шлях, можна дабірацца па палявой дарозе праз Крушнік.

Реклама

Гістарычная даведка. У 1917 годзе ў Палікараўцы жыло 134 жыхары ў 24 дварах. У 1924—1954 гадах вёска — цэнтр Палікараўскага сельсавета. У 1930 годзе быў створаны калгас імя Сталіна. У 1943 годзе фашысты ў Палікараўцы спалілі 96 чалавек. На 1 студзеня 1998 года тут налічвалася 10 двароў, 16 жыхароў.

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
На ўскрайку Палікараўкі. Фотаздымкі: Надзея Любая

Зараз у Палікараўцы адна вуліца — Цэнтральная. На ёй — дзясятак двароў. Жыхары адкрытыя, ахвотна размаўлялі з намі.

Першай нас сустрэла 74-гадовая Браніслава Францаўна Размысловіч. Дзявочае яе прозвішча Грансдорф. Шыльда на хаце гаспадыні — на беларускай мове.

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Браніслава Размысловіч (злева) і яе суседка

Жанчына расказала: «Я родам з Віцебшчыны. Пляменнік купіў хату тут. За 2 гады я зрабіла вось такую прыгажосць. Мне падабаецца сасновы лес навокал, спакой. Паблізу няма дамоў. Жыву, як на хутары. Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык.

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Сабачка Бенечка
«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Дом Браніславы Францаўны

Вось толькі адзін двор перашкаджае. Страшна побач хадзіць. Людзі ў выходныя ідуць да помніка, а тут гэты здзічэлы двор. Гаспадыня памерла. Сын недзе ў Расіі. Ніхто дом не можа купіць. Чамусці на Віцебшчыне закінутыя хаты або на дровы прадаюць, або закапваюць у зямлю. А тут вось так. Зайцы і каты жывуць у гэтым двары. Мужчына дрэнных паводзін хаваўся ў пабудовах. Назіраў за жыхарамі. А потым абрабаваў адну хату».

Браніслава Францаўна працягнула экскурсію па вёсцы. «Усе жыхары клапоцяцца пра свае двары. Вось суседка з дома №16 нарадзілася тут, а жыве ў Слуцку. Даглядае за роднай хатай добра».

Дарэчы, выйшла са двара і гэтая суседка з 16-га дома. Далучылася да нашай размовы. Яна не пажадала называць сябе, але выказала сваю думку наконт закінутай хаты: «Гэты дом не на балансе. Сельсавет не ведае пра яго».

Падыходзім да дома №9. Гаспадыня Галіна Клязовіч (дзявочае прозвішча Дземідовіч) распавядае: «Я родам з Палікараўкі. Мае бацькі выжылі падчас карнай аперацыі. Мне 61 год. На пенсіі. Жыву ў Мінску, а летам тут».

Галіна упрыгожыла пляцоўку перад хатаю скульптурамі лебядзей.  «Зрабіла з камня тулавы, — расказвае яна, — муж-сваршчык выканаў з жалеза шыі і галовы з клювамі. Пафарбавала. Вось плывуць нашы птушкі па двару».

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
«Лебядзіны» двор

Галіна стала наступным нашым гідам ў Палікараўцы: «У доме №10 жыў мой стрыечны брат. Яшчэ ў 85 гадовым узросце сам даглядаў двор, усё парабіў. І памёр. Цяпер сюды прыяджаюць яго ўнукі».

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Гэты дом даглядаў 85-гадовы мужчына

Сустракаемся з Уладзімірам Шпілеўскім. Ён шпацыраваў з гадавалай праўнучкаю. Кажа: «Я з Мінска. Купіў тут хату. Адпачываю з унучкаю і праўнукамі. Падабаецца ціхае спакойнае жыццё».

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Уладзімір Шпілеўскі з праўнучкай

Знаёмімся з Раісай Канстанцінаўнай Дземідовіч. «Я таксама мінчанка, — гаворыць яна. — На пенсіі, раней працавала дырэктарам магазіна «Консул». Летам адпачываю тут». Яшчэ адна мінчанка-дачніца — Марыя Уладзіміраўна Дземідовіч, былая афіцыянтка і кладаўшчыца.

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Раіса Дземідовіч
«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Марыя Дземідовіч

Абедзве кабеты расказалі, што праводзяць тут святы ў розныя поры года. Зімой ходзяць на лыжах. З задавальненнем ў вёсцы бавяць час іх унукі. Жанчыны паказалі крыж, якія паставілі мужчыны з іх сем’яў.

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Крыж на ўездзе ў Палікараўку з боку шашы Асіповічы-Баранавічы

Усе жыхары Палікараўкі, з якімі кантактаваў «Кур’ер», расказалі, што прыязна ставяцца да свауіх суседзяў па вёсцы. Сябруюць, праводзяць разам час.

Асобна трэба адзначыць, што многія палікараўскія пабудовы дэкарыраваныя ў адзіным стыле. Зрубы хат не абабітыя, а пафарбаваныя. Гэта надае вёсцы свой асабісты каларыт.

«Калі спякотна, сабачку Бенечку ставім парасончык». Як жывуць людзі ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна
Вуліца Цэнтральная ў Палікараўцы

На развітанне Раіса і Марыя Дземідовіч запрасілі прыяджаць на святы, а зімой — пахадзіць на лыжах па лесе.