У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна

Кухты размяшчаюцца каля «мінскай» шашы на адлегласці 6,7 км на поўнач ад Слуцка. У вёсцы тры вуліцы: Леніна, Зялёная і Новае Жыццё.

Назва «Кухты» звязана са словам «кухар». Калі хочаце паглядзець традыцыйную беларускую драўляную архітэктуру і дваровую забудову розных тыпаў, то вам у гэту вёску.

Реклама
У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна
Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

Кухты вядомыя з 1773 года. Тады тут было 23 двары, належалі яны Слуцкай езуіцкай калегіі. Пазней вёска была ўласнасцю Радзівіла, потым — Вітгенштэйна. У пачатку XX стагоддзя тут стаяла 88 двароў, у іх жылі 475 чалавек. Таксама быў хутар з 8 жыхарамі. Пабудавалі царкву, капліцу, адкрылі краму і царкоўна-прыхадскую школу.

У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна
Пагонны двор на вуліцы Леніна
У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна
Вяночны двор на вуліцы Леніна

У савецкія часы да Другой сусветнай вайны ў Кухтах працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, культурна–асветніцкі гурток, ветраны млын.

У 1920-х гадах частка жыхароў перасялілася ў пасёлкі Чырвоная Горка і Забалаць.

У 1970 годзе ў Кухтах жыло 570 чалавек. У выніку ўрбанізацыі насельніцтва зменшылася да 127 чалавек у 2012 годзе. І, адпаведна, стала менш школьнікаў. У 1951 годзе ў пачатковай школе вучыліся 87 дзяцей. У 1980 годзе іх было ўжо 23, у 1990 годзе – дзевяць. Таму ў 1991-м школу ліквідавалі. У 2013 годзе зачынілася малочна-таварная ферма. Цяпер у вёсцы толькі жылыя дамы.

У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна
Дом на вуліцы Леніна

На працягу XX стагоддзя да Кухтаў далучылі пасёлкі Чырвоная Горка, імя Леніна і Новае Жыццё.

Кожны гаспадар імкнецца даглядаць свой падворак. Захавалася шмат прыгожых хат. Яны пабудаваны ў традыцыях драўлянай архітэктуры Беларусі. Многія пабудовы аздобленыя сучаснымі матэрыяламі, але ёсць і пакінутыя дамы.

У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна
Новы дом на вуліцы Леніна

У Кухтах захаваліся аўтэнтычныя двары вяночнага і пагоннага тыпу. На жаль, металапрофільныя платы закрываюць некаторыя з іх.

Менавіта гэтая вёска – малая радзіма бацькоў знакамітых беларускіх мастакоў Міхаіла і Уладзіміра Басалыгаў. Уладзімір пахаваны на мясцовых могілках.

У пошуках традыцыйнай беларускай архітэктуры. Фотападарожжа ў вёску Кухты Слуцкага раёна
Дызайн старога двара