На этой неделе героями «Кур’ера» стали самые разные случчане. В том числе вернувшийся в бизнес учредитель «Радуги-свет» Андрей Заяц и получившая 100 баллов на ЦТ выпускница Катерина Дичковская. О них и других читайте в нашем обзоре.
Андрей Заяц

Андрей Заяц — бизнесмен, уроженец деревни Леньки Слуцкого района, учредитель ООО «Торговый дом «Радуга-свет». Весной 2021 года торговые объекты и рестораны «Радуги-свет» стали закрываться. Торговый дом официально начал процедуру ликвидации. А 19 июня этого года Андрей Заяц снова открыл в Солигорске ресторан GUDZONE. Предприниматель рассказал «Кур’еру», что вернулся в бизнес, собрал прежнюю команду и открывает рестораны GUDZONE по всей республике.
- Без «Радуги» и «Терема», но с «Гудзоном»… Андрей Заяц вернулся в бизнес
Татьяна Ядченко

Татьяна Ядченко — заведующая отделением общественного питания и торгового дела Слуцкого государственного колледжа. В понедельник, 27 июня, она получила медаль «За трудовые заслуги».
- Татьяну Ядченко из Слуцкого государственного колледжа наградили медалью «За трудовые заслуги»
Оксана Михнюк

Оксана Михнюк — жительница деревни Лесуны Слуцкого района. Работает в Доме культуры деревни Кирово. Она организует в своей деревне «Купалле». Жители Лесунов ожидают, что в к ним на праздник соберутся как минимум сто человек.
- Как жители деревни под Слуцком готовятся устроить себе праздник на Купалье
Ігар Ціткоўскі

Ігар Ціткоўскі — вядомы слуцкі мастак, педагог і краязнаўца. Нядаўна ён перадаў для экспазіцыі ў Слуцкую галерэю з уласнай калекцыі работы Аляксандра Адоніна — ізраільскага мастака, які каля 15 гадоў жыў у Слуцку. Ігар Адамавіч расказаў, што карціны Адоніна, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць творчыя пошукі мастака 80-х гадоў. Яны выкананы ў розных стылях, напрамках і тэхніках, таму здаецца, што іх увогуле стварылі розныя людзі.
- Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі
Кацярына Дзічкоўская

Кацярына Дзічкоўская — выпускніца Слуцкай гімназіі №2. Яна атрымала першыя для нашага раёна 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Кацярына расказала, што дасягнула такога поспеху дзякуючы добрым настаўніцам і руплівай працы над памылкамі. Таксама сакрэт дзяўчыны ў тым, каб не хвалявацца, настроіць сябе на перамогу і добра выспацца перад іспытам.
«На беларускай мове размаўляю дома». Што расказала слуцкая выпускніца, якая першай у гэтым годзе атрымала 100 балаў на ЦТ
Мікалай і Ірына Карташэвіч

Мікалай і Ірына Карташэвіч — маладая сям’я, ім па 30 гадоў. Паўтары гады таму яны набылі дом у вёсцы Ніва Слуцкага раёна. Гаспадар займаецца рамяством, вырабляе гадзіннікі. Жонка працуе ў горадзе. Іх пяцігадовая дачка наведвае дзіцячы садок у Гольчычах. Сям’я працуе на прысядзібным участку. Вырошчваюць садавіну, агародніну, ягады. Ладзяць гаспадарчыя пабудовы. Навучыліся рабіць плітку для дваровай дарожкі.
Разалія Байчук

Разалія Байчук — 87-гадовая жыхарка вёскі Ніва Слуцкага раёна. Вось, што яна расказала пра сябе «Кур’еру»: «Гавару на сваёй мове. Працавала ў паляводстве. Выгадавала дачку і двух сыноў. Дачка памерла. Дапамагала выхоўваць шэсць унукаў і дзесяць праўнукаў. Зараз люблю быць сама з сабой. Калі хварэю, выклікаю хуткую дапамогу з Першамайскай лякарні. Тэлевізар гляджу. Шкада, што разбілі Украіну. Мой мужык быў украінец з Кіеўскай вобласці».
- «Мой мужык быў украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна