Адметныя даты ў гісторыі Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага, Любанскага і Старадарожскага раёнаў.
1 ліпеня
- 55 гадоў з часу адкрыцця (1967) у Слуцку гарадской бібліятэкі № 2 (цяпер бібліятэка-філіял № 1).
2 ліпеня
- 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Дастанкі (в. Вобчын Любанскага раёна, 1937), вучонага ў галіне мікраэлектронікі, акадэміка НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі, заслужанага вынаходніка СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Любані.
9 ліпеня
- 90 гадоў з дня нараджэння Марыі Карпенка (в. Дзярэчына Капыльскага раёна, 1932–2020), журналіста, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі.
10 ліпеня
- 20 гадоў з часу адкрыцця (2002) Старадарожскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея.
12 ліпеня
- 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Шэшкі (в. Зялёнкі Любанскага раёна, 1937), вучонага-матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.
14 ліпеня
- 210 гадоў з часу Раманаўскага бою (1812) паміж рускімі і французскімі войскамі ў вайну 1812 каля мястэчка Раманава (цяпер в. Леніна Слуцкага раёна).
16 ліпеня
- 80 гадоў з часу правядзення (1942) Цімкавіцкай аперацыі, баёў паміж партызанамі і нацысцкімі захопнікамі ў вёсцы і на чыгуначнай станцыі Цімкавічы Капыльскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну.
18 ліпеня
- 80 гадоў з пачатку дзейнасці (1942–22.11.1943) Слуцкага падпольнага міжраённага камітэта ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну.
20 ліпеня
- 85 гадоў з дня нараджэння Ноны Нядзелька (г. Мінск, 1937), заслужанага архітэктара Беларусі (адна з яе работ – грамадскі цэнтр у вёсцы Казловічы Слуцкага раёна).
30 ліпеня
- 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ралько (в. Падарэссе Старадарожскага раёна, 1922–2006), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы.
Усе адметныя даты за мінулыя месяцы — тут.