Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі

0
Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі
Ігар Ціткоўскі каля карціны Аляксандра Адоніна "Закаханыя". Фота: Алеся Белая

У Слуцкай галерэі мастацтваў імя Уладзіміра Садзіна адкрылася выстава работ «слуцкага перыяду» мастака Аляксандра Адоніна. Ігар Ціткоўскі, калега Адоніна, правёў для «Кур’ера» экскурсію ў галерэю і расказаў, чым адметныя выстаўленыя работы.

Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі
Аляксандр Адонін. Фота з выставы

Даведка. Аляксандр Адонін — мастак родам з Луганскай вобласці (Украіна). У Слуцку жыў з 1976 па 1991 год. У 1977 годзе стаў адным з заснавальнікаў і педагогам Слуцкай дзіцячай мастацкай школы. Выкладаў жывапіс, кампазіцыю і іншыя прадметы. Таксама піша вершы, грае на гітары. Уваходзіў у Слуцкі ансамбль «Апрель» і спяваў у гарадскім хоры інтэлігенцыі. З 1991 года жыве ў Іерусаліме.

Реклама
Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі
Аляксандр Адонін з вучнямі. Фота з выставы

Ад рэалізму да абстракцыі

Ігар Ціткоўскі — таксама мастак і калега Адоніна па мастацкай школе — распавядае, што той стаў прыязджаць у Слуцк яшчэ ў пачатку 70-х, бо адсюль была яго жонка. У тыя прыезды Адонін стварыў, у прыватнасці, дзве выявы Вялікай горкі. На гэтых эцюдах мы бачым стары Дом культуры і небагатыя прыватныя хаткі на тым месцы, дзе зараз стаіць вялікі будынак новага Дома культуры.

Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі
Дом культуры ў Слуцку. Аляксандр Адонін. Фотаздымкі: Алеся Белая
Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў. Ігар Ціткоўскі расказвае, чым адметная выстава Аляксандра Адоніна ў Слуцкай галерэі
Вялікая горка ў Слуцку. Аляксандр Адонін

У тыя часы Адонін прытрымліваўся рэалізму, як і многія іншыя. Ён не быў нейкім «андэграўндным» мастаком. Але ўжо ў канцы 70-х — пачатку 80-х ён пачынае экперыментаваць з рознымі напрамкамі. Ігар Ціткоўскі звязвае гэта з тым, што ў той час стаў слабейшым ціск на творцаў, якія адхіляліся ад «сацыялістычнага рэалізму». Таксама з’явіліся журналы, дзе можна было пабачыць творы авангардных замежных мастакоў пачатку ХХ стагоддзя.

Адонін, які быў глыбока творчым чалавекам, стаў шукаць уласны стыль, почырк і напрамак. Ён эксперыментаваў з прымітывізмам, кубізмам, постімпрэсіянізмам і абстракцыяй. Яго эксперыменты, якія доўжыліся ўсе 80-я гады, настолькі непадобныя, што здаецца, іх стварыў не адзін чалавек. Здаецца, усе карціны — ад розных мастакоў.

Толькі ў Іерусаліме Адонін канчаткова знайшоў сваю плыню ў мастацтве. Фотаздымкі гэтых навейшых работ таксама можна ўбачыць у зале галерэі.

Карціны, якія зараз выстаўляюцца, сабраныя з фондаў мастацкай школы і з прыватнай калекцыі Ігара Ціткоўскага. Выстава будзе працаваць на працягу лета.