«Кур’ер» наведаўся ў вёску Ніва Першамайскага сельсавета. Яна знаходзіцца на паўночным усходзе ад Слуцка ў 24 км.

Пра вёску

Апошні ўчастак шляху ад Кальчыц да Нівы на 3 км — грунтовая дарога. Сама вёска раскінулася сярод палёў на берагах рэчак Вясейка і сярэдняя Вясейка. Руслы вадаёмаў зараз у меліяратыўных каналах.

Реклама
«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

Ніва вядома з 1858 года як вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1917 годзе тут было 65 двароў, 452 жыхары. У 1921 годзе была адчынена 4-гадовая школа. У час Вялікай Айчыннай вайны школа была спалена.

У Ніве дзве вуліцы: Цэнтральная і Бондарава. Апошняя з іх раней была самастойнай вёскай. У Вялікую Айчынную вайну Бондарава было спалена, потым адбудавалася, а ў 1966 годзе стала часткай Нівы. Цэнтральная ж вуліца мае форму зігзага.

Маладая сям’я з Нівы

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Ірына і Мікалай Карташэвіч

Сустрэліся з маладой сям’ёй. Мікалаю і Ірыне Карташэвіч па 30 гадоў. Паўтары гады таму яны набылі ў Ніве хату. Гаспадар займаецца рамяством, вырабляе гадзіннікі. «Кур’ер» пісаў пра яго тут. Жонка працуе ў горадзе. Пяцігадовая дачка наведвае дзіцячы садок у Гольчычах. Бацькі кажуць, што дзяўчынцы падабаецца жыць у вёсцы. Сям’я працуе на прысядзібным участку. Вырошчваюць садавіну, агародніну, ягады. Ладзяць гаспадарчыя пабудовы. Навучыліся рабіць плітку для дваровай дарожкі.

«Гавару на сваёй мове»

Разалія Байчук, жыхарка вёскі, расказала: «Усё сваё жыццё жыву тут, на Ніве. Мне 87 гадоў. Скончыла 6 класаў у Кальчыцкай школе. Гавару на сваёй мове. Працавала ў паляводстве. Вырошчвала буракі, лён. Выгадавала дачку і двух сыноў. Дачка памерла. Адзін сын працуе на мясакамбінаце. Дапамагала выхоўваць шэсць унукаў і дзесяць праўнукаў. Зараз люблю быць сама з сабой.

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна

Суседка мая дажыла да 92 гадоў. Нядаўна памерла. Яна была адзінокая, але двор добра даглядала. Працавала за мужыка: і касіла, і арала. Мінчане купілі яе хату. Але не вельмі імкнуцца наводзіць парадак. У горадзе не бываю. Няма здароўя, каб ехаць. Займаюся агародам. Вырошчваю шмат чаго: бульбу, капусту, ягады. Асабліва не выгатаўліваю сабе. Ем сваё.

Вёска наша закінутая, нікога асабліва не цікавіць. Самі даглядаем свае хаты, двары, вуліцу. На месцы разбураных хат — буралом. Пастаянна тут 15-17 жыхароў. Летам дачнікі прыязджаюць. Бывае, па 35 чалавек.

Калі хварэю, выклікаю хуткую дапамогу з Першамайскай лякарні. Вось так і жыву. Тэлевізар гляджу. Шкада, што разбілі Украіну. Мой мужык быў украінец з Кіеўскай вобласці. Я туды ездзіла, прыгажосць. А вось зараз там так дрэнна».

Жыхарка Бондарава

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
80-гадовая Феня матыкуе градкі

На вуліцы Бондарава сустрэлі 80-гадовую Феню. Жанчына назвала сваё імя, але, на жаль, размаўляць не пажадала. Сказала толькі, што зімой тут жыве яна і яшчэ адзін чалавек. Яшчэ мы дазналіся, што Феня выхавала двух сыноў. Адзін жыве ў Мінску, другі – у Слуцку.

Сямейны альбом захоўвае на бацькаўшчыне

Каля дома пад нумарам 5 нас вельмі гасцінна сустрэлі брат і сястра Мікалай і Зоя і іх унукі. Мікалай Бацько распавёў, што ў 1970-я гады на Бондарава жылі 80 чалавек. Цяпер «на хутары» (так называюць вуліцу Бондарава) летам бывае 10 жыхароў.

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Зоя з унукамі
«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Мікалай Бацько

Мікалай і Зоя паказалі свой участак. Іх унукі Аня, Ксюша і Паша расказалі, як цікава бавяць час. Скачуць на батуце, гушкаюцца на арэлях, слухаюць бабуліны казкі.

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Унукі Зоі і Мікалая скачуць на батуце

Двор у гаспадароў утульны і дагледжаны. Паказалі нам сямейныя фотаздымкі.

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Мікалай і Зоя паказваюць «Кур’еру» сямейныя фотаздымкі

Зоя Міхайлаўна жыве ў Салігорску. Шмат гадоў працавала на «Белкаліі». Але сямейны альбом захоўвае тут, на бацькаўшчыне. Асабліва нас зацікавіла картачка з выявай хаты да еўрарамонту. Мікалаю і Зоі вельмі дарагая памяць пра бацькоў. Таму і сфатаграфавалі хату такой, якая яна была пры продках. А потым зрабілі рамонт.

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Сям’я Бацько, калі была жывая матуля і хата была без рамонту. Фота з сямейнага архіва

А яшчэ Зоя паказала ручнік, які вышыла яе мамка (так у вёсцы завуць матуль). Ручнік упрыгожвае альтанку, дзе збіраецца за сталом уся вялікая сям’я.

«Мой мужык — украінец з Кіеўскай вобласці». Што расказваюць пра сябе жыхары вёскі Ніва Слуцкага раёна
Зоя паказвае ручнік матулі

Шчыра кажучы, душа спявае пасля стасункаў з такімі людзьмі. А вока цешыцца ад краявіду бясконцых прастораў, сярод якіх прытуліліся вуліцы Нівы.