У пятніцу, 24 чэрвеня, у Слуцкай галерэі мастацтваў імя Уладзіміра Садзіна ў 16 гадзін адкрываецца выстава жывапісу і графікі Аляксандра Адоніна.

Выстава прымеркавана да 75-годдзя мастака. Другая дата, з якой звязана выстава, — 45-годдзе Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, адным з пачынальнікаў якой з’яўляецца Аляксандр Мікалаевіч і ў якой ён выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю з 1977 па 1991 год.

Реклама