У апошнюю нядзелю мая я накіравалася ў Васілінкі. Вёска знаходзіцца ў 2 км на поўнач ад Слуцка. Усяго праехала ад «кальца» каля сельгасліцэя да Васілінак, па вуліцах вёскі і назад каля 10 км.

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак
Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

У вёскі цікавая гісторыя. Кажуць, што назва «Васілінкі» пайшла ад імя Васіль. Так нібыта звалі чалавека, які першы пасяліўся тут. Васілінкі – самая старажытная вёска на тэрыторыі Бокшыцкага сельсавета. Яна вядзе адлік з 1566 года, а паселішча тут існавала нашмат даўней.

Реклама

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

У 1860 годзе там была адкрыта першая школа граматы, дзе навучаліся хлопчыкі. У 1897 годзе ў Васілінках жыло 665 чалавек, працавалі ўжо 2 школы граматы, 2 капліцы і 2 крамы. Васілінкаўская сярэдняя школа спыніла сваё існаванне ў 1960 годзе.

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

Зараз у вёсцы прапісаны 294 жыхары. Ёсць невялікая крама «Васілёк». Другі стары магазін, пабудаваны яшчэ ў савецкія часы, не працуе.

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

У вёсцы 3 вуліцы: імя Копкі, Школьная і Калхозная. Яны маюць строгую роўную планіроўку. Так было не заўсёды. Раней Васілінкі стаялі адной вуліцай бліжэй да могілак. То бок у другім месцы. Старажылы называюць гэту дзялянку Старымі Васілінкамі. Адзіночныя двары, накшталт хутароў, размяшчаліся ў бок сучасных вёсак Малоткава і Міхейкі.

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

Многія двары застаўлены аўтамабілямі. Гараджане прыехалі на малую радзіму на выходныя. Пазнаёмілася з ўраджэнкай вёскі Людмілай Іванаўнай. Яна расказала аб тым, як складана вырашаюцца пытанні добраўпарадкавання вёскі.

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

На вуліцы Копкі захаваліся дамы былых педагогаў Васілінкаўскай і Бокшыцкай школ. Сцяпан Андрэевіч Ламец, гаспадар адной з хат, с 1946 па 1958 год працаваў дырэктарам школы ў Васілінках. Васіль Міхайлавіч Кавалёў узначальваў Бокшыцкую школу. У Васілінках нарадзіўся беларускі вучоны, доктар хімічных навук, прафесар В.Д. Кашавар.

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

«30 курганаў насыпаныя над магіламі дрыгавічоў». Фотарэпартаж са Слуцкай вёскі, што стаіць ля старадаўніх могілак

Я зачаравалася архітэктурай драўляных і кірпічных дамоў, дызайнам двароў. Вывучаць Васілінкі можна доўгі час. Гісторыя вёскі, яе людзі заслугоўваюць гэтага.

Даведка «Кур’ера»

Калісьці «Кур’ер» падрабязна пісаў пра Васілінкаўскія курганы. Яшчэ ў 1992 годзе археолаг Леанід Калядзінскі праводзіў там раскопы. Навуковец налічыў тры дзясяткі курганоў. Насыпалі іх у XII – XIII стагоддзях.

Вось што вядома пра ўзнікненне курганоў. Ля ручая, які цячэ праз Васілінкі, было старажытнае паселішча дрыгавічоў — продкаў сучасных жыхароў вёскі. Яны хавалі сваіх аднавяскоўцаў прыкладна ў кіламетры ад жытла. Цікава, што сучасныя Васілінкаўскія могілкі знаходзяцца ў тым жа месцы. То бок ім не менш за 8 стагоддзяў. Нябожчыка дрыгавічы клалі ў драўляную труну, куды таксама маглі пакласці ўпрыгожанні.

Астанкі падлетка 14 — 16 гадоў у кургане ў Васілінках