Вясной мне пашанцавала прайсці курс навучання ў Акадэміі лідараў «Залатога стагоддзя» кааліцыі «За годнае даўгалецце». Там з’явілася ідэя праекта «Фарбуем велікодныя яйкі».

Потым была дапрацоўка, праект паспяхова паўдзельнічаў у конкурсе і атрымаў фінансавую падтрымку. Заключнае мерапрыемства «Вячоркі» ў рамках праекта адбылося ў кафэ «У садочку» ў Заполлі.

Реклама

Вечарам у панядзелак, 20 чэрвеня, там сабраліся 10 жанчын з Васілінак, Гарадзішча, Кухтаў, Заполля, Дзесяцін, Вынішчаў, Гольчыч, каб падзяліцца сваімі ўнікальнымі рэцэптамі фарбавання яек і проста цікава прабавіць час.

«Калі яйка сапсуецца, гэта знак, што ў хаце нячыстая сіла». Якімі сакрэтамі падзіяліліся адна з адной вясковыя жанчыны з-пад Слуцка
Фарбаваныя яйкі ўдзельніц. Фотаздымкі: Наталля Бартошык
«Калі яйка сапсуецца, гэта знак, што ў хаце нячыстая сіла». Якімі сакрэтамі падзіяліліся адна з адной вясковыя жанчыны з-пад Слуцка
Спявае Валянціна Шышко

Валянціна Шкудун з Гольчыч падзялілася такім сакрэтам: «Пафарбаванае яйка трэба пакласці за ікону. Калі яно хутка сапсуецца, гэта знак, што ў хаце нячыстая сіла. Неабходна паклікаць святара для абрада ачышчэння».

Вынішчанка Валянціна Шышко паведаміла, як фарбаваць, калі няма шалупення цыбулі. Кухцянка Алена Ліневіч упрыгожыла яйка тэхнікай дэкупаж. Цудоўныя рэцэпты назапасілі таксама Валянціна Матусевіч, Ганна Гурыновіч, Ала Лявончык, Жанна Сідаровіч і Ганна Валатовіч.

«Калі яйка сапсуецца, гэта знак, што ў хаце нячыстая сіла». Якімі сакрэтамі падзіяліліся адна з адной вясковыя жанчыны з-пад Слуцка
Ганна Валатовіч дзеліцца рэцэптам

Вячоркі былі вясёлыя. Жанчыны спявалі, танчылі. Праект завершаны, але стасункі будуць працягвацца. Вырашылі, што паседжанні ў Клубе творчых жанчын сяла павінны стаць рэгулярнымі. Бо людзі хочуць кантактаваць, знаёміцца з культурнымі навінкамі. Асаблівую зацікаўленасць яны выказалі да экскурсіі па музеі вёскі Гарадзішча.

Адным словам, вясковыя жанчыны хочуць актыўнага даўгалецця.