«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

Майскай раніцай накіравалася ў падарожжа на ровары. Ушаловічы – малая вёска Случчыны. Шмат разоў праязджала міма на машыне. Вырашыла яе разгледзець больш уважліва.

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна
Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

Дарога пралягала праз палеткі з квітнеючым рапсам. Ад цэнтра Слуцка праз Лучнікі і Варкавічы да Ушаловічаў у адзін бок — 8 км.

Реклама

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

Вёска невялікая. Адзіная доўгая вуліца перекрыжоўваецца з шашой H-9467. Уздоўж асфальта пабудавана 10 хат. Большасць двароў дагледжаныя. Але ёсць і хаты, куды даўно не завітвалі людзі: на дзвярах вісяць замкі, сцежкі зараслі травой. Але разбураных, зусім «адзічалых» двароў не ўбачыла.

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

У кнізе «Памяць. Слуцкі раён» пра Ушаловічы згадваецца некалькі разоў. Легенда пра паходжанне назвы расказвае, што раней тут лясок быў. Рэчка цякла. У ляску ведзьмы жылі. Яны ноччу шалы (баль, празмернае вяселле) вытваралі. Падымаўся вецер, лес шумеў. Вось таму і пайшло «у шалоў» — Ушаловічы.

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

У 2-й палове XIX стагоддзя маёнтак Ушаловічы належаў княгіні Марыі Львоўне Гагенлоге. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы было 32 двары, 180 жыхароў, маёнтак, хутар, 2 фальваркі. На 1 студзеня 1990 года было 50 двароў, 96 жыхароў. Цяпер тут 28 падвор’яў, жывуць 52 чалавекі.

У час маёй вандроўкі мне сустрэліся некалькі мужчын сталага веку. Яны працавалі на падворках, у гаражах. У адным з двароў на агародзе шчыравала жанчына.

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

У савецкія часы тут быў калгас «Уперад». Працавалі дзіцячыя яслі. Была абсталявана спартыўная пляцоўка. Вясковая моладзь актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці.

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

19 чырвонаармейцаў, жыхароў вёскі, загінулі ў часы Другой сусветнай вайны. Таксама Ушаловічы – радзіма беларускага пісьменніка Міхася Арсеньевіча Лазарука.

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

Да 1991 года ва Ушаловічах працавала пачатковая школа. У 1960-я гады загадчыцай была Антаніна Мікалаеўна, настаўніцай — Новік Лідзія Міхайлаўна. З 1976 года і да ліквідацыі навучальную ўстанову ўзначальвала Капарыха (імёны названы, як у архіўных матэрыялах).

«У ляску ведзьмы жылі і ноччу шалы вытваралі». Велападарожжа ў вёску Ушаловічы Слуцкага раёна

Праехала Ушаловічы з канца ў канец. Нават прыпынак прыгараднага транспарту ёсць. Здалёк бачна, што Ушалы (так называлі старажылы) — усе ў квітнеючых садах. Вакол палеткі з квітнеючым рапсам. Уражанне ад вёскі засталося прыемнае. Утульная, кампактная, прыгожая слуцкая вёсачка.