У пачатку чэрвеня «Кур’ер» наведаўся ў вёску Новая Ніва Бокшыцкага сельсавета. Паселішча знаходзіцца на паўночным усходзе ў 14 км ад Слуцка.

Ад Прошчыц да Новай Нівы 6 км ехалі па грунтовай дарозе. Вакол раскінуліся бясконцыя палі і лугі. Часта сустракаліся вялікія статкі буслоў.

Реклама
«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

Вёска з’явілася ў 1920–я гады. Частка сялян старой вёскі Ніва (Першамайскага сельсавета) у час заснавання калгасаў вырашыла перасяліцца на новае месца. Так і пабудавалася Новая Ніва.

Калісьці яна была немалая і складалася з дзвюх шматлюдных вуліц: Надрэчнай і Школьнай. Яны знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной, як дзве самастойныя вёскі.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Вуліца Надрэчная

Зараз ад вуліцы Школьнай засталося толькі два двары, і яна ператварылася ў хутар. Пра гэта расказалі мясцовыя жыхары Уладзімір Пенязь і Іван Троцкі.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Мясцовыя жыхары Уладзімір Пенязь (злева) і Іван Троцкі на Школьнай

Самы стары жыхар вёскі — Станіслаў Пенязь. Яму 91 год. «Кур’еру» вельмі пашанцавала: сустрэлі Станіслава Сідаравіча. Разам з сынам Уладзімірам яны ехалі дадому на хутар – былую вуліцу Школьную.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Старэйшы жыхар Новай Нівы Станіслаў Пенязь з сынам

Старэйшы жыхар Новай Нівы выпісвае і чытае «Кур’ер». Машына «Белпошты» прывозіць яму газеты кожны чацвер.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
«Кур’ер» прывезлі…

Уладзімір Пенязь распавёў, што ў гады апошняй вайны партызаны зайшлі ў вёску за самагонкай. Немцы даведаліся, але не сталі шукаць партызан — спалілі ўсю вуліцу Школьную. Пасля ліхалецця людзі адбудаваліся.

Яшчэ Уладзімір расказаў, што ў 1970-я гады на Школьнай было весела. На вуліцы стаяла 11 двароў. Працавала пачатковая школа. Дзеці хадзілі туды не толькі з Новай Нівы, але і з Кулікоў. Потым частка жыхароў перасялілася на Надрэчную.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Тут таксама раней стаяла жытло

На Надрэчнай сустрэлі Таццяну і Уладзіміра. Ім падабаецца прыязджаць сюды на дачу.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам

У канцы вуліцы на беразе ракі Вясейка сустрэлі Міколу Мамоцьку. Ён пасвіў статак коз. Сам пастух быў на «нейтральным» мосце, а вось жывёлы і веласіпед знаходзіліся на тэрыторыі Вясейскага сельсавета. То бок «парушылі» мяжу.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Мікола Мамоцька на мосце

Мікола працаваў у 7-й школе Слуцка настаўнікам працы з 1976 по 2006 год. Зараз яму 75. Любіць сваю вёску, сваю гаспадарку. У яго 60 коз, 15 пчаліных сем’яў, 19 курэй. Козы штодня даюць 31 л малака. Дачка распараджаецца прадукцыяй.

Мікола вядзе здаровы лад жыцця. Калі прапануюць спіртное, заўсёды адказвае: «Піць нельга, маці сварыцца будзе». Жыццём мужчына задаволены. У горадзе апошні раз быў год таму.

«Піць нельга, мама сварыцца будзе». Пра душэўных людзей, якія жывуць у вёсцы Новая Ніва пад Слуцкам
Мікола Мамоцька і яго статак

Новая Ніва — атмасферная вёска з душэўнымі і адкрытымі людзьмі. Шчыра кажучы, на душы пацяплела пасля гутарак з наваніўцамі.