Падчас заканчэння вучэбнага года і правядзення вупускных вечароў чытачы дзеляцца з рэдакцыяй “Кур’ера” фотаздымкамі са сваіх сямейных архіваў у надзеі, што хтосьці можа прызнае сябе ці сваіх родных.
На гэты раз мы атрымалі фота, што былі зроблены 75 і 70 гадоў таму ў Сяражскай школе. Паглядзіце ўважліва на іх. Калі пазнаеце кагосьці з тых, хто трапіў у кадр, то, калі ласка, напішыце нам пра лёс гэтых людзей – будзем вельмі ўдзячны.
Звяртаемся і да іншых чытачоў: падтрымайце гэту ініцыятыву, дасылайце свае цікавыя архіўныя фотаздымкі (зробім сканы і абавязкова вернем іх) і ўспаміны пра тых, хто на іх захаваны. Папярэдне ўдзячны.
Запрашаем: вул. Леніна, 128, Слуцк. Працуем па буднях з 8 да 17 гадзін. Тэлефоны для даведак: (801795) 2 05 057, 66 94 94 (А1, МТС).


