«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

Мая чарговая велавандроўка адбылася ў вёску Малоткава Бокшыцкага сельсавета Слуцкага раёна.

Шлях ад Слуцка да Малоткава

Ехала са Слуцка па веладарожцы ўздоўж трасы P-23 у бок Мінска. Павярнула на мехдвор каля вёскі Бокшыцы, адтуль пачаўся шлях па грунтовай палявой дарозе. Перасякала два меліяратыўныя каналы. Слухала спевы птушак, дыхала водарам рапсавых кветак. Ад «кальца» каля сельгасліцэя ў Слуцку да Малоткава — 6,5 км.

Реклама

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

Пра Малоткава

Вёска заснавана каля 100 гадоў таму. Людзей сюды перасялілі з бліжэйшых хутароў. Назва, магчыма, пайшла ад слова «малаціць». У Вікіпедыі пазначана, што цяпер тут жыве 64 чалавекі. Двары раскінуліся на дзве вуліцы: Дарожную і Зялёную. Дарожная ідзе ўздоўж шашы H-9467. Зялёная вуліца нагадвае літару «П».

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

На Дарожнай можна ўбачыць некалькі дамоў сучаснай і традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Рабочыя-дарожнікі спыталі ў мяне: «Што тут фатаграфаваць, усё ж паразбуранае?» Адказала: «Калі хочаш пабачыць бруд, то пабачыш».

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

Пра прыгажосць

Бясконца спыняла ровар, каб засняць прыгажосць двароў, хат, разнастайнасць дызайнерскіх рашэнняў у афармленні дамоў, падворкаў. 

Кожная сядзіба, дзе ёсць гаспадары, дагледжаная і прыгожая па-свойму. Кветкі, дэкаратыўныя хмызнякі, садовыя дрэвы растуць усюды. Малоткава я б назвала вёскай садаводаў.

Пра людзей

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

На вуліцы Зялёнай убачыла незвычайны гаёк. Побач — шыльда, дзе напісана: «Молотково – наша малая Родина! Деревья — более 100 единиц: берёзы, клёны, рябины, сосны, ели, дубы, липы, осины, ясень — высажены жителями д. Молотково. Посадка началась в 2007 году…» Далей просяць берагчы дрэвы і чысціню.

Сустрэла немаладога мужчыну. Ён адпачываў пасля сенакосу ў двары сваёй хаты. Назваўся Анатолем Станіслававічам. Паразмаўляла з гаспадаром. Ён расказаў, што жыве ў Мінску. Зараз на пенсіі. Прыехаў на радзіму ў бацькоўскую хату. Сказаў, што дрэвы пасадзіў сусед з першай хаты.

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна

Дадому вярталася па знаёмай палявой дарозе праз Ушаловічы, Бокшыцы, Заполле. Праехала 16 км. Настрой цудоўны.

«Вёска садаводаў». Велападарожжа случчанкі ў Малоткава Слуцкага раёна