
Адметныя даты ў гісторыі Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага, Любанскага і Старадарожскага раёнаў.
8 чэрвеня
- 15 гадоў з часу правядзення (8–10 чэрвеня 2007) у Слуцку духоўна-асветніцкай праграмы «Сям’я – яднанне і любоў» з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
10 чэрвеня
- 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Корзуна (в. Лучнікі Слуцкага раёна, 1922–?), расійскага вучонага-медыка, кандыдата медыцынскіх навук, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
13 чэрвеня
- 320 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі (1702–1762), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, мецэната, уладара Слуцка ў 1760–1762, заснавальніка Слуцкай персіярні.
- 25 гадоў з часу правядзення (1997) у Слуцку ўстаноўчых канферэнцый раённай і гарадской арганізацый Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (цяпер Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі).
14 чэрвеня
- 25 гадоў з часу стварэння (1997) у Слуцку гарадскога моладзевага цэнтра.
16 чэрвеня
- 75 гадоў з дня нараджэння Альберта Міхайлава (г. Старыя Дарогі, 1947–2010), паэта.
18 чэрвеня
- 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Барташэвіч (г. Слуцк, 1932), фалькларысткі, доктара філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
23 чэрвеня
- 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Лосіка (в. Леніна Слуцкага раёна, 1947), вучонага ў галіне біякібернетыкі, псіхолага, доктара псіхалагічных навук.
28 чэрвеня
- 100 гадоў з дня нараджэння Івана Кудраўцава (в. Сіцянец Салігорскага раёна, 1922–2004), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца.
29 чэрвеня
- 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Калядкі (г. Любань, 1952), дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Усе адметныя даты за мінулыя месяцы — тут.