У пачатку красавіка на праваслаўнае Дабравешчанне «Кур’ер» наведаўся ў вёскі Апаліны і Пільня, што ў Першамайскім сельсавеце Слуцкага раёна.

Пільня

Вёска Пільня знаходзіцца на паўночным усходзе ад Слуцка на адлегласці 25 км. Тапонім «Пільня» азначае спецыяльнае памяшканне для механічнай пілкі лесу. У вёсцы адна вуліца — Цэнтральная. Апошні дом мае нумар 26. Паблізу раскінуўся лес.

Реклама
«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна
Фотаздымкі: Святлана Праўдзінская

На вуліцы спачатку не ўбачылі ніводнага чалавека. Але, на шчасце, хутка выехаў з лесу і спыніўся каля адной з хат легкавы аўтамабіль, за рулём якога быў Анатоль Віктаравіч Юрэвіч, жыхар Пільні. Ён расказаў нам пра сваю вёску.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна
Анатоль Юрэвіч з вёскі Пільня

«У нас жыве 11 чалавек. 7 беспрацоўных, — сказаў Юрэвіч. — Час ад часу іх запрашаюць у сельсавет. Але работы для іх не знаходзіцца. Самай старэйшай жыхарцы 88 гадоў. Цяпер больш яна жыве ў дачкі ў Слуцку. Сюды толькі наведваецца.

Раней наша вёска была ў складзе калгаса–мільянера “Мір”. Працаваў млын. Прыязджалі людзі з 20-ці вёсак малоць збожжа. Больш млын не працуе. Ферма таксама зачыненая. Каля вёскі ёсць КЗС (зернесушылка). Летась яшчэ функцыянавала.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна

У пачатку XVIII стагоддзя ў часы расійскага цара Пятра I тут адбылося сутыкненне шведаў і рускіх. Шведскі абоз паспрабаваў сабраць з мясцовых людзей даніну. Атрымаў адпор рускай арміі. Загінулыя салдаты пахаваныя ў трох курганах паміж Гольчычамі, Ржаўкай і Строхавым. Параненых шведаў накіравалі за Шышыцы. Іх было 62 чалавекі. Там яны пасяліліся, асіміляваліся з мясцовымі. Месца гэта назвалі Швяды. Цяпер вёска Гацукоўскага сельсавета.

Наша Пільня з’явілася якраз у тыя часы каля пільні, якую пабудавалі паблізу. Матерыял для моста праз Случ каля вёскі Гарадзішча падрыхтавалі менавіта ў нашай пільні. Мост быў даўжынёй 200 м. Існаваў доўгі час, да меліярацыі ў сярэдзіне 1970–х гадоў.

Па рэчцы Льнянка за Пільняй да 1930-х гадоў хадзілі баржы. Русла засыпалі ў час меліярацыі.

Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе мой прапрадзед па матчынай лініі выкупіў 656 га зямлі разам з Пільняй. Частку надзелу ён прадаў новым пасяленцам. Напрыклад, Сцепановічу. Яго нашчадак Пётр Сцепановіч быў незвычайным чалавекам. Па яго малюнку зроблены праект энергаўсталёўкі ў выглядзе конуса ў Дубаі.
У мяне дома гасцяваў Станіслаў Шушкевіч».

Анатоль Юрэвіч паказаў месца, дзе была сажалка. Зараз тут агарод.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна

«У сажалцы калісьці рыбачыў, — расказаў Юрэвіч. — Рыбы больш няма. Загінула ад хімікатаў. Пасля меліярацыі грунтовыя воды апусціліся і вада сышла».

У некалькіх метрах Анатоль паказаў невялікі курганчык, упрыгожаны штучнымі кветкамі.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна

«Насамрэч гэта магіла, — сказаў ён. — У ёй пахаваны жонка партызанскага камісара і яго чацвёра дзяцей. Зімой 1941/1942 гадоў жанчыну выдалі, калі яна ішла з партызанскай зоны. Дзявочае прозвішча загінулай — Швыдрык.

Наша сям’я таксама была ў партызанах. Сястра маёй бабулі па мацярынскай лініі Роза Іосіфаўна Матусевіч была разведчыцай брыгады імя Суворава. Брала ўдзел у ліквідацыі Вільгельма Кубэ. Роза – адна з 11 дзяцей у сям’і Іосіфа Матусевіча. Жылі яны ў Палікараўцы. У фашысцкім агні спалілі яе 8 братоў і сясцёр. Засталіся толькі трое. Адна з іх – мая бабуля Ева».

Працягваем экскурсію па вёсцы. Наш гід паказаў яблыню:

«Ёй 127 гадоў. Сорт — Антонаўка. Вясной цвіце вельмі прыгожа. Увосень збіраем смачныя яблыкі. Прыезджаў селекцыянер са Снова. Браў чаранкі.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна

У час вайны наша вёска была спаленая. Знішчаныя 18 дамоў. Засталася толькі адна хата. Ёй зараз ужо больш за сто гадоў. Раней дах быў саламяны. Тут калісьці жыў гаспадар Трахім».

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - па дзвюх вёсках Слуцкага раёна
Самая старая хата ў Пільні

Блізка каля двароў на полі — высокая трава, сухастой.

«Раней на палетках ураджай складаў 30-32 ц/га, — расказаў Юрэвіч. — Зараз усё пасохла. Тры гады прашу, каб перааралі. Страшна, што трава загарыцца і агонь перакінецца на вёску».

Наталля Міхайлаўна Кудзёлка, жыхарка вёскі, нават запрасіла нас да сябе ў хату.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна
Наталля Кудзёлка

«Жыву ў Пільні 17 гадоў, — распавяла яна. — Не працую. Спадзяюся ўладкавацца. Стараста наш Юрэвіч Анатоль Віктаравіч добры. Стараецца зрабіць, каб былі ў нас дарогі. Але яго пакуль не паслухалі.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

У нас ёсць ўсе: тэлебачанне 8 каналаў паказвае. Слухаю радыё. Праведзена электрычнасць. Газ у балонах прывозяць. У мяне асабісты мабільны тэлефон.
Ліса да нас прыбягала. Мусіць, шалёная. Сабаку гадую пароды чау-чау, коцікаў. Мой агарод — якраз на месцы былой сажалкі».

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

Апаліны

Апаліны знаходяцца ў 23 км на паўночны ўсход ад Слуцка. Дабрацца можна па дарозе Гарадзішча – Жылін Брод.

Вёска раскінулася сярод лугоў і палёў паблізу лесу. Дзве вуліцы — Савецкая і Лугавая — злучаныя перавулкам.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

 

Анатоль Юрэвіч, жыхар Пільні, крыху распавёў пра Апаліны:

«Назва Апаліны ад слова “апалены”. Да Вялікай Айчыннай вайны вёска была на другім баку ад дарогі. Яна была спаленая, але потым людзі не сталі адбудоўвацца на папялішчы. Адбудаваліся пасля ліхалецця крыху ў заходнім напрамку. Цікава, што ў ваенны час ў Апалінах працавала пачатковая школа».

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

 

Больш падрабязна пра гісторыю вёскі можна прачытаць на сайце «Наследие Слуцкого края». У прыватнасці, там сказана, што Апаліны ў першы раз згадваюцца ў крыніцах у сярэдзіне XIX стагоддзя. А таксама — што ёсць дзве версіі ўзнікнення вёскі: на месцы спаленага лесу ці на месцы спаленага больш даўняга паселішча.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна
Дом на вуліцы Савецкай

Таксама на сайце МНС ёсць артыкул «Рубрика «История, написанная огнём»: Аполины – маленький посёлок в Слуцком районе». Там расказваецца пра злоснага паліцая Андрэя Бузука, які лютаваў у вёсцы падчас вайны. Праз яго жыхары ўвогуле пакінулі сваю вёску і прыходзілі толькі ўзяць ежы і пакарміць скаціну, а астатні час хаваліся.

На ўездзе з жылінбродскай дарогі нам сустрэўся будынак былой фермы.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

Вуліцы знаходзяцца крыху далей ад шашы. Цішыня. Людзей не відаць. Некалькі хат недагледжаныя. Пакуль гаспадароў, напэўна, не знайшлося.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

Прайшліся ўздож вуліцы. Людзей так і не сустрэлі. Мусіць, у многія хаты яшчэ не прыехалі дачнікі з горада на веснавы сезон. А магчыма, надвор’е не падабаецца. Вось так і паглядзелі толькі двары.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна

Адметнай рысай вёскі можна назваць калодзежы–жураўлі. Яны часта сустракаюцца на падворках.

«У нас жыве 11 чалавек, 7 беспрацоўных». Фотапрагулка па Апалінах і Пільні - дзвум вёскам Слуцкага раёна