Хутка прагучыць апошні званок для выпускнікоў 2022 года. І школьнае жыццё для іх застанецца ў мінулым. З гэтай нагоды «Кур’ер» зрабіў падборку рэтрафота са слуцкімі выпускнікамі мінулых дзесяцігоддзяў. Паглядзіце, як яны выглядалі. Можа, пазнаеце сябе?

Усе публікацыі цыкла «Слуцк і случчане на старых фота».

Реклама
Слуцкія выпускнікі на старых фота, Слуцк
Гісторыя. Dось так выглядала школа №10 у сярэдзіне 1950-х. Яна, як і школа №9, адчыніла свае дзверы для заняткаў амаль адразу пасля вызвалення Слуцка. Фота з архіва «Кур’ера»
Слуцкія выпускнікі на старых фота, Слуцк
1970-я. Выпускны клас школы №7. Меркаваць аб тым, якія прыкладна гэта гады, дазволіла тэхніка — магнітола «Ореанда», выпуск якой пачаўся ў 1975-м. Фота з сайта nasledie-sluck.by
Слуцкія выпускнікі на старых фота, Слуцк
1985 год. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты выпускаліся больш за 35 гадоў таму. Мабыць, зараз хтосьці з іх збіраецца на выпускны ўнукаў. Фота з архіва «Кур’ера»
Слуцкія выпускнікі на старых фота, Слуцк
Пачатак 1990-х. Выпускніцы яшчэ з камсамольскімі значкамі. Камусьці пашчасціла набыць ультрамодны на той час гіпюравы фартух. Фота з архіва «Кур’ера»
Слуцкія выпускнікі на старых фота, Слуцк
1990-я. Выпускны клас 1990-х, але здаецца, што канца дзесяцігоддзя. Плаглядзіце: дзяўчыны ўжо з мадэльнымі прычоскамі, начосамі і фарбамі. Фота з сайта sch9.slutsk.edu.by
Слуцкія выпускнікі на старых фота, Слуцк
Выпускнікі на Першамаі. Вучні школы №9 ідуць у калоне дэманстрантаў, а праз месяц — экзамены і шлях у дарослае жыццё. Фота з сайта nasledie-sluck.by
Як выглядалі слуцкія выпускнікі мінулага стагоддзя. Старыя фота
Выпускнікі Бакшыцкай сярэдняй школы. Фотозадыкі: bokshic.slutsk-vedy.gov.by

Як выглядалі слуцкія выпускнікі мінулага стагоддзя. Старыя фота


Дасылайце нам рэтрафота нашага горада, якія захоўваюцца ў вашых сямейных альбомах, на пошту info@kurjer.info. Можна прынесці ў рэдакцыю, мы адсканіруем фотаздымкі. Наш адрас: Слуцк, вул.Леніна, 128; працуем з 8 да 17 гадзін. Тэлефон для даведак: (8029) 250 91 99