Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

0
Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі
Фотаздымкі: Барыс Квіткевіч

Па традыцыі сёлета Любанскі музей народнай славы не застаўся ў баку ад міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Cупрацоўнікі ўстановы разам з наведвальнікамі разыгралі этнаграфічны дэтэктыў пад назвай «Выкраданне ў горадзе майстроў».

У горад майстроў ператварылася зала, дзе размешчана пастаянная экспазіцыя музея. Тут з’явіліся часовая выстава беларускай народнай лялькі «Уцешніца і К», часовая выстава «Хата хлеба» — розных прыладаў, звязаных з выпяканнем хлеба, якімі карысталіся нашы прабабулі і прадзядулі. А таксама часовая выстава выцінанкі «Папяровыя карункі», часовая выстава вясельных вянкоў, што ўпрыгожвалі галоўкі дзяўчат падчас рэгістрацыі шлюбу гадоў гэтак семдзясят — сто назад, пад назвай «Вясельны карагод», часовая выстава керамікі «Ганчарная крама».

Реклама

Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

Ну калі горад майстроў, то і майстры ў ім гаспадарылі. Адны з лепшых, якімі багата Любаншчына. Скажам, у «Хаце хлеба» атаўбавалася славуты мясцовы хлебапёк Ірына Жудрык, у «Ганчарнай краме» — таленавіты, добра вядомы не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі ганчар Міхась Насановіч. Тутэйшы віртуозны майстар выцінанкі Марына Сярчэня размясцілася ў раздзеле «Папяровыя карункі». Аўтар вясельных вянкоў Раіса Валькова атабарылася пад сваімі казачна прыгожымі творамі.

Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

Дэтэктыўная інтрыга развівалася вакол тканага ўзору спарыша — сімвала ўрадлівасці і дабрабыту, які хтосьці таемна скраў з усіх посцілак, ручнікоў ды настольнікаў, што захоўваюцца ў фондах музея. Каб расследаваць гэтае загадкавае злачынства, супрацоўнікі запрасілі знакамітых сышчыкаў міс Марпл і Шэрлака Холмса з яго спадарожнікам доктарам Ватсанам.

Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

Наведвальнікі (а іх сышчыкі адразу ж запісалі ў свае агенты) і розныя падказкі, каб хутчэй выйсці на след злачынцы, сярод экспанатаў шукалі, і фотаробат або суб’ектыўны партрэт зламысніка складалі («збіралі» адну з народных лялек з пэўных яе дэталяў), і таямнічыя пасланні расшыфроўвалі, якія былі напісаны толькі з пропускам галосных літараў. Так паступова і прасоўваліся з раздзела ў раздзел.

Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

Ход расследавання пастаянна перапыняўся. То дэгустацыяй дамашняга хлеба, які выпекла Ірына Жудрык, то страў, прыгатаваных па традыцыйных беларускіх рэцэптах удзельніцамі клуба народнай кухні з сельскага Дома культуры вёскі Обчын. А то імправізаванымі майстар-класамі, што давалі наведвальнікам народныя ўмельцы.

Любанскі музей зладзіў для наведвальнікаў дэтэктыўны квэст з перапынкамі на пачастункі

Але, у рэшце рэшт, злачынца быў выкрыты. Ім аказалася самавітых памераў Моль Музееўна. Сапраўдны гурман, што мог сабе дазволіць не жэрці ўсю тканіну без разбору, а выбіраць узоры, якія былі асабліва па смаку. Зрэшты, настрой наведвальнікаў быў такі вясёлы і лагодны, што насякомаму адразу ж даравалі яго злачынны ўчынак. Што ж, знаёмства з музейнымі калекцыямі можа быць і гэткім захапляльным ды прывабным!