Да канца мая ў Слуцкай галерэі мастацтваў імя Уладзіміра Садзіна працуе выстава ўнікальных цэнтральнабеларускіх маляваных дываноў з Заслаўскага музея. Тут ёсць і работы Алены Кіш — самадзейнай мастачкі са Случчыны, якая, адзіная з беларусаў, трапіла ў «Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва».

Згодна апісанню выставы, маляваныя дываны былі распаўсюджаны ў вёсках і мястэчках некаторых беларускіх рэгіёнаў у 1920-я — пачатах 1960-х гадоў. Тады самадзейныя мастакі хадзілі па вёсках і за нейкую плату аздаблялі хаты. Такой была і наша зямлячка Алена Кіш. Яна хадзіла па хатах нават у часы акупацыі, малявала за збажыну, сала ці яйкі. Некаторыя яе лічылі вар’яткай, бо яна вельмі заступалася за сабак і катоў. Жыццё мастачкі скончылася трагічна. Пасля вайны яе работы перасталі купляць, бо пайшла мода на іншыя ўпрыгожанні. Жанчына перастала зарабляць і ад адчаю ўтапілася ў рэчцы.

Реклама

Наіўнае мастацтва Алены Кіш зноў адкрыў яе і наш знакаміты зямляк, мастак Уладзімір Басалыга. Падрабязней яго расповяд пра пошукі чытайце па гэтай спасылцы.

Акрамя дываноў Кіш, на выставе экспаніруюцца дываны знакамітага дзеяча культуры Язэпа Драздовіча, яшчэ некаторых самадзейных мастакоў і невядомых аўтараў.

Каштоўнасць такіх работ — не ў іх тэхнічнай дасканаласці, бо яны, наадварот, былі выкананыя без выканання нейкіх мастацкіх правілаў, з парушэннем перспектывы і прапорцый. Але затое ў наіўных сюжэтах пра рай і каханне адразу бачны ўнутраны свет вясковых мастакоў і іх філасофія.

У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Дываны, якія намалявала Алена Кіш. Фотаздымкі: Алеся Белая
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент дывана Алены Кіш «Рай»
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент твора Алены Кіш «Дзева на водах»
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Скульптурная выява Алены Кіш. Аўтар — Уладзімір Ламейка, 1991 год
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Макатка «Музыкант і танцорка». Аўтар невядомы, 1942 год
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент дывана работы Язэпа Драздовіча
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент маляванага дывана «У лесе». Аўтар Ніканор Зосік
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Дыван «Пейзаж з возерам». Генадзь Кузаўкоў, 1953 год
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Макатка «Букет у карзіне з коцікам». Генадзь Кузаўкоў, 1950 — 1952 гг.
У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент маляванага дывана «Лісіцы» невядомага аўтара

У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва

У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент дывана «Дзяўчына і музыка». Іпаліт Ворса, 1953 год

У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва

У Слуцкай галерэі мастацтваў можна паглядзець на маляваныя дываны Алены Кіш і іншыя творы беларускага наіўнага мастацтва
Фрагмент дывана «Пейзаж з возерам» Генадзя Кузаўкова