Як паведамляе «Слуцкі край», каманда Слуцкага раёна ўдзельнічала ў турніры юных хімікаў «Проектируй. Исследуй. Решай» на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У склад каманды ўвайшлі вучні:

Реклама
  • Мікалай Цыганок, гімназія №1
  • Мацвей Ліпоўскі, гімназія №1
  • Павел Гурбо, СШ №11
  • Таццяна Лобан, СШ №13
  • Александрына Навасадава, СШ №13

Кіраўнікі каманды:

  • Таццяна Аляксандраўна Трывога, настаўнік хіміі СШ №13
  • Тамара Уладзіміраўна Абраменка, настаўнік хіміі СШ №11

Дзеці даследвалі склад малака, прапанавалі рэцэпт прыгатавання чарніл, высвятлялі прычыну пацямнення агародніны і садавіны на зрэзе, а таксама здзіўлялі публіку хімічнымі фокусамі.

У выніку каманда Слуцкага раёна атрымала дыплом ІІІ ступені.