Урачыстае адкрыццё XV Майскіх Віткаўскіх чытанняў прайшло ў галоўнай бібліятэцы Случчыны, паведамляе «Слуцкі край».

Рабяты са школ горада і раёна адгадвалі загадкі, чыталі скарагаворкі Васіля Віткі і яго творы. Вучні Акцябрскай базавай школы імя Васіля Віткі і Замосцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у тэлемасце, які арганізавалі і правялі супрацоўнікі Слуцкай бібліятэкі і бібліятэкі-філіяла №6 імя Васіля Віткі ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска».

Реклама

Вучні слуцкіх школ сустрэліся з лаўрэатам прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі Маргарытай Прохар – пісьменнікам, журналістам, рэдактарам канала «Культура» Першага нацыянальнага Беларускага радыё.

Больш інфармацыі і фота — у крыніцы.

У Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыліся XV Майскія Віткаўскія чытанні
Фота: Наталля Грамыка, «Слуцкі край»