Новая падборка фотаздымкаў з архіва газеты «Кур’ер» прысвечана Першамаю. У савецкія часы гэта свята адзначалася ўсеагульнымі дэманстрацыямі і масавымі гуляннямі. У архіве «Кур’ера» захаваліся здымкі 1960-1980-х гадоў і пачатку 2000-х.

Усе публікацыі цыкла «Слуцк і случчане на старых фота».

Реклама
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Традыцыі СССР. 1960-я. Выхаванцы спартыўнай школы нясуць гербы 15-ці савецкіх рэспублік. На трыбунах іх вітае кіраўніцтва горада і раёна. Фотаздымкі з архіва «Кур’ера»
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Першамайская дэманстрацыя. З яе ва ўсе гады пачыналася свята. На фота: 1960-я гады, калона школьнікаў праходзіць па вуліцы Леніна міма кінатэатра «Беларусь».
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Працоўныя калектывы былі галоўнай шматлікай часткай першамайскай дэманстрацыі. Людзі неслі сцягі, транспаранты і партрэты кіраўніцтва СССР і партыі.
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Вучні школ і вучылішчаў — абавязковыя ўдзельнікі Першамая. Пасля шпацыру па галоўнай вуліцы дзятва адпраўлялася ў парк, які пачынаў працу менавіта 1 мая.

Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк

Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Маёўка па-слуцку. У пачатку 2000-х Першамай у слуцкім парку пры добрым надвор’і паходзіў на сапраў­дную маёўку. Выпіваць і закусваць не забаранялася.
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Першамай–2000. Моладзь і не ведае, якія чэргі прыхо­дзілася выстойваць, каб купіць квіткі на атракцыёны. Тады ў слуцкім парку іх было каля дзесяці.
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
На паравозіку па парку. Атракцыён у 2000-х карыстаўся попытам у дзяцей і бацькоў. За 10-15 хвілін можна было аб’ехаць парк, паглядзець, дзе і што адбываецца.
Слуцк і случчане на старых фота. Першамай у Слуцку. Як гэта было, Слуцк
Танцуюць усе! 2002 год. Танцпляцоўка ў парку чакала случчан напрыканцы свята. Сюды прыходзілі і дарослыя, і падлеткі. Музыка задавальняла ўсіх.

Дасылайце нам рэтрафота нашага горада, якія захоўваюцца
ў вашых сямейных альбомах, на пошту info@kurjer.info. Можна прынесці ў рэдакцыю, мы адсканіруем фотаздымкі. Наш адрас: Слуцк, вул.Леніна, 128; працуем з 8 да 17 гадзін. Тэлефон для даведак: (8029) 250 91 99