Адметныя даты ў гісторыі Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага, Любанскага і Старадарожскага раёнаў.
1 мая
- 115 гадоў з дня нараджэння Гаўрыіла Палаўчэні (в. Языль Старадарожскага раёна, 1907–1988), удзельніка савецка-фінляндскай 1939–1940 і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза.
- 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Басалыгі (г. Слуцк, 1942), графіка, ілюстратара, педагога.
- 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Клебановіча (в. Грэск Слуцкага раёна, 1957), вучонага-глебазнаўца, доктара сельскагаспадарчых навук.
7 мая
- 85 гадоў з дня нараджэння Сяргея Лінга (г. Мінск, 1937), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча (у 1971–1972 працаваў старшынёй Слуцкага райвыканкама).
- 40 гадоў з часу адкрыцця (1982) у Слуцку новага аўтавакзала.
9 мая
- 15 гадоў з часу адкрыцця (2007) на вуліцы 14 Партызан у Слуцку помніка Маршалу Савецкага Саюза Г.К. Жукаву.
12 мая
- 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Корзуна (в. Лучнікі Слуцкага раёна, 1932), вучонага, кандыдата тэхнічных навук.
15 мая
- 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка (сапр. Голуб; в. Лясная Баранавіцкага раёна, 1882–1937), тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, акцёра, мастака, першага народнага артыста Беларусі, імя якога носіць Слуцкі народны тэатр драмы і камедыі.
17 мая
- 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васілевіча (в. Бранавічы Слуцкага раёна, 1947), вучонага-матэматыка, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта.
18 мая
- 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлюкевіча (в. Бандары Слуцкага раёна, 1937), вучонага ў галіне цеплафізікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук.
20 мая
- 405 гадоў з часу заснавання (1617) у Слуцку кальвінскага вучылішча (цяпер гімназія №1 г.Слуцка).
21 мая
- 75 гадоў з дня нараджэння Вольгі Ляўко (в. Астравок Капыльскага раёна, 1947), вучонага-археолага, гісторыка, кандыдата гістарычных навук.
22 мая
- 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Шырына (в. Сухая Міля Салігорскага раёна, 1907–1980), удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, гаспадарчага і партыйнага дзеяча.
25 мая
- 105 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана) Непачаловіча (в. Мінкавічы Старадарожскага раёна, 1917–1969), паэта.
29 мая
- 125 гадоў з дня нараджэння Алеся Аніхоўскага (в. Старыца Капыльскага раёна, 1897–1956), беларускага нацыянальнага дзеяча, педагога.
30 мая
- 135 гадоў з дня нараджэння ў в. Варкавічы Слуцкага раёна Канстанціна Басалыгі (1887–1963), рэвалюцыянера, партыйнага і гаспадарчага дзеяча.
Усе адметныя даты за мінулыя месяцы — тут.
+МИНИАТЮРА