Вясна ўступае ў свае правы, а гэта заўсёды прыгожа і натхнёна. Прапануем вам паглядзець новую падборку рэтраздымкаў з рэдакцыйнага фотаархіва. Так выглядалі слуцкія вуліцы і случчане вясной у 1960-1980-я гады.

Усе публікацыі цыкла «Слуцк і случчане на старых фота»

Реклама
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Школьнікі ў савецкія часы былі абавязковымі ўдзельнікамі першамайскіх дэманстрацый. На заднім плане — райкам партыі (цяпер Цэнтр дзіцячай творчасці). Фотаздымкі з архіва «Кур’ера»
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Слуцкая гасцініца пабудавана ў 1961 годзе. Яна была разлічана на 100 месцаў.
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Дом культуры пачалі будаваць у Слуцку яшчэ ў 1930-х. Але планы перакрэсліла вайна. Адкрыўся новы Дом культуры толькі восенню 1951 года.
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Магазін «Спорттавары» месціўся на першым паверсе жылога дома па вуліцы Леніна. Зараз тут працуе магазін «Слуцкія паясы».
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Цэнтр Слуцка ў канцы 1970-х. Аўтамабільны паток непараўнальны з цяперашнім.
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
1 Мая. Першымі ў радах дэманстрантаў традыцыйна ішлі школьнікі, а потым — рабочыя калектывы. На заднім плане — цэнтральны ўнівермаг (зараз — Дом гандлю).
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Яшчэ ў 1960-я случчане мелі магчымасць гуляць па цэнтры Слуцка ўздоўж дарэвалюцыйных будынкаў, у якіх працавалі магазіны. Цяпер на іх месцы клумбы і тратуар.
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Удзельнікі дэманстрацыі чакаюць сваёй чаргі, каб прайсці са сцягамі цераз галоўную плошчу Слуцка.
Слуцк і случчане на старых фота. Вясна на слуцкіх вуліцах, Слуцк
Дошка гонару перадавікоў вытворчасці існавала каля райкама партыі да пачатку 1990-х. Новая Дошка гонару — побач с ЦДТ — з’явілася ў 2005 годзе.

Дасылайце нам рэтрафота нашага горада, якія захоўваюцца
ў вашых сямейных альбомах, на пошту info@kurjer.info ці на viber – (+37529) 553 48 59. Можна прынесці ў рэдакцыю, мы адсканіруем фота. Наш адрас: Слуцк, вул.Леніна, 128; працуем з 8 да 17 гадзін. Тэлефон: (8029) 553 48 59