Расклад набажэнстваў у касцёле св. Антонія на Пасхальны Трыдуум

0
Фота: Руслан Беразоўскі

Набліжаюцца Велікодныя святы, падчас якіх мы будзем радавацца Уваскрасенню Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Пасха — гэта самае вялікае хрысціянскае свята, якое надае сэнс нашай веры.

Уваскрослы Езус прыходзіць да сваіх засмучаных, перепалоханых, расчараваных вучняў і кажа: «Супакой Вам!» Аб’яўляе перамогу над смерцю, грахом, злом. Прыносіць радасць і надзею, абвяшчае радасную вестку аб тым, што Божае Валадарства адкрыта. Сёння Уваскрослы Езус прыходзіць да кожнага з нас, каб прынесці супакой і радасць. Трэба толькі адчыніць для Яго дзверы свайго сэрца. На надыходзячыя Велікодныя святы жадаю Вам, каб сустрэча з Уваскрослым Панам перамяніла Вашыя смуткі ў радасць, аднавіла надзею на перамогу дабра над злом, умацавала веру і напоўніла праўдзівым божым супакоем. Жадаю бласлаўлёных радасных святаў!

Реклама

Расклад набажэнстваў у касцёле св. Антонія на Пасхальны Трыдуум:

  • Вялікі чацвер (14 красавіка) — 18.00 – Святая Імша
  • Вялікая пятніца (15 красавіка) – 17.30 – Крыжовы шлях, 18.00 – Набажэнства Мукі Пана
  • Вялікая субота (16 красавіка) – 19.00 – Святая Імша – Пасхальная Вігілія.
  • Начное чуванне да 6.00
  • Велікодная нядзеля (17 красавіка) – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – 6.00 – Святая Імша, 15.00 — Святая Імша

Велікодныя стравы ў нашым касцёле будзем асвячаць у суботу а 9.00, 12.00, 15.00 і ўвечары пасля Святой Імшы а 19.00.