Жыхарка вёскі Бярозаўка Галіна Чэчат працуе сацыяльным работнікам — даглядае за людзьмі сталага ўзросту ў Вясеі і Бярозаўцы. Разам з мужам выхоўваюць двух сыноў. Трымаюць вялікую гаспадарку і агарод.

Дзіўна, але ў дадатак да ўсяго Галіна знаходзіць вольны час на творчасць. Яна майстар пляцення. Жанчына кажа, што не ставіла сабе мэту, каб жыць з гэтага рамяства. Галоўнае для яе — сям’я, якая падтрымлівае ў творчасці. Галіна распавяла «Кур’еру» пра сябе і сваё  рамяство.

«Не стаўлю мэту, каб жыць з рамяства».

Реклама

Навучылася вязаць у 5 гадоў

«Я нарадзілася ў вёсцы Чырвонае Сяло Слуцкага раёна. Бабуля па матчынай лініі была рукадзельніцай. Каля яе я навучылася вязаць у пяцігадовым узросце, — расказала Галіна. — Удасканаль­вала майстэрства ў гуртку Вясейскай школы. Першы выраб зрабіла, калі мне было 9 гадоў.

«Не стаўлю мэту, каб жыць з рамяства».

Помню і зараз гэты зялёны з узорамі швэдар. Апранала ў школу, гуляла на вуліцы. Пазней раскідала яго і зрабіла новую рэч. Вязаннем займалася шмат гадоў. Апранала ўсю сям’ю: мужа, дзяцей, бацькоў. З дапамогай кніг навучылася вязаць кручком. Рабіла сурвэткі, адзенне, скрыначкі розныя.

Новае рукадзелле прыйшло з інтэрнэту

На шмат гадоў забылася аб вязанні. Працавала, гадавала сыноў, займалася хатняй гаспадаркай. Настаў час інтэрнэту. Аднойчы ў сацыяльнай сетцы ўбачыла скрыначку. Здзівілася, калі даведалася, што яна з паперы. Знайшла ў інтэрнэце майстар-клас па вырабе рэчаў з паперы. Паглядзела і сама паспрабавала зрабіць — са старых газет спляла вазончык для кветак. Так і пачала займацца пляценнем.

«Не стаўлю мэту, каб жыць з рамяства».

Як пляценне стала рамяством

Рабіла шкатулкі, кошыкі. Паступова стала выстаўляць фотаздымкі сваіх работ у сацыяльных сетках. Хацела, каб людзі паглядзелі і парадаваліся. Некаторыя падпісчыкі сталі прасіць, каб прадала тое, што ім спадабалася. Каб не было праблем з законам, зарэгістравалася рамеснікам. Неяк заўважыла, што майму кату вельмі падабаюцца кошыкі. Знайшла ў інтэрнэце, як зрабіць з паперы кашачы домік. Спляла. Выставіла фота. Падпісчыкі сталі прасіць такія ж домікі для сваіх кошак.

«Не стаўлю мэту, каб жыць з рамяства».

У месяц атрымоўваецца прадаць 1-2 вырабы. Калі святы — Новы год альбо 8 Сакавіка, то купляюць больш. Набываюць пляцёнкі і на асабістыя святы.

Працэс пляцення складаны і доўгі

Зараз для працы набываю чыстую газетную паперу. Неабходныя матэрыялы купляю ў магазінах будаўнічых матэрыялаў. Трэба марылка, лакі, грунтоўкі, пэндзлікі, клей. Паперу рэжу, раблю скрутачкі, фарбую іх, апрацоўваю. Потым пляту. Выраб павінен высахнуць. Пасля прасушкі грунтую, лакірую. Мае пляцёнкі не баяцца вады, іх можна мыць, ставіць у ванны пакой.

«Не стаўлю мэту, каб жыць з рамяства».

За 9 гадоў пляцення рабочыя працэсы ўдаска­наль­ваюцца. Вывучаю ўсё новае і ўкараняю ў сваю практыку.

Не люблю паўтарацца

Імкнуся да разнастайных вырабаў. Прапаную пакупнікам скрыні для бялізны, для падушак, кошыкі, падносы, фігуркі дамавых, макеты млыноў і іншае. Бывае, што заказваюць аднолькавыя рэчы. Аднойчы замовілі 15 куранятак на Вялікдзень. Мяне гэта не вельмі ўзрадавала. Не люблю паўтарацца.

«Не стаўлю мэту, каб жыць з рамяства».

Час для творчасці

Займаюся сям’ёй і хатнімі справамі. Гадую свінак, курэй, працую на агародзе ў 10 сотак. Час для творчасці знаходзіцца вечарам, бывае, і ноччу. Маім мужчынам падабаецца тое, што я раблю. А мой лепшы дарадчык — малодшы сын.
Ёсць творчыя планы на будучае. Хачу навучыцца выкарыстоўваць у сваіх вырабах два віды пляцення: трубачкамі з паперы і макрамэ. Спадзяюся, будзе прыгожа».


Если вы хотите рассказать о жизни города или деревни, познакомить с интересными людьми, звоните на номер редактора отдела писем: (+375) 25 663 74 40 (Елена), до 17.00 в рабочие дни, или пишите на электронный адрес редакции: info@kurjer.info.