«Заўсёды з асалодай прыпамінаю той Слуцк пачатку 1980-х»… Што падказаў чытач, які жыве ў Мінску і чытае газету «Кур’ер»

0
«Жыву ў Мінску – працягваю цікавіцца жыццём Случчыны», Слуцк
Візуалізацыя праекта па рэстаўрацыі мемарыялу ў Пераходах, якую падрыхтаваў Аляксандр Якубец, намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Слуцкага райвыканкама.  Фота з сайта s-k.by

Тэлефонны званок ад чытача Ігара, зараз «жыхара сталіцы» (так ён назваў сябе), пачаўся з падзякі.


«Мне падабаецца ваша выданне, — сказаў ён. — Ой, не, правільней сказаць наша (!) газета, бо сам я ураджэнец Случчыны. Падпісаўся на чарговы квартал і з задавальненнем чытаю матэрыялы аб малой радзіме.

На гэты раз больш увагі надаў матэрыялу аб спаленых у гады вайны Пераходах – дзякуй! У публікацыі («Кур’ер» №9 ад 3 сакавіка, стар. 8, 17) быў пазначаны і рахунак, на які можна пералічыць ахвяраванні на рамонт мемарыялу. Пайшоў у банк, каб пералічыць хоць нейкую суму, аднак касіры сказалі, што ў газеце нумар рахунка пазначаны з памылкай. Калі ласка, надрукуйце ў бліжэйшым нумары дакладную інфармацыю».

Реклама

Напрыканцы размовы Ігар пажадаў, каб у газеце паболей з’яўлялася гістарычных матэрыялаў: «Гэта вельмі важна і актуаль­на. Мяркую, не толькі для мяне. Заўсёды з асалодай прыпамінаю той Слуцк пачатку 1980-х, дзе ў цэнтры прагульваўся каля невялікага ЗАГСа, адводзіў душу ў магазіне «Военная книга»… Планірую ў чэрвені пабываць у горадзе. Буду рады наведаць і пазнаёміцца з рэдакцыяй. Усяго вам добрага! Да сустрэчы!».

Па просьбе чытача

Рэдакцыя ўдзячна нашаму сталічнаму падпісчыку і выконвае яго просьбу.

Вось актуальны рахунак для пералічэння ахвяраванняў на рамонт мемарыялу ў Пераходах, які патрабуе рэканструкцыі:

Первомайский сельсовет
Расчётный счёт в белорусских рублях
BY73AKBB36006261401570000000
ОАО «АСБ Беларусбанк»
AKBBBY2X – БИК банка
Получатель – Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Минской области
УНП 600537220
Код платежа — 05405 — «иные добровольные перечисления организаций и физических лиц».
В платёжном поручении обязательно указать цель — «помощь на реконструкцию памятника-скульптуры в память о жителях сожжённых деревень в годы Великой Отечественной войны».

Даведка. Мемарыяльны комплекс у Пераходах быў адкрыты 2 ліпеня 1972 года. Гэты комплекс — помнік усім 36 вёскам, якія раздзялілі лёс Пераходаў, 12 з іх зніклі назаўсёды.