Генерал-маёр, аграном-селекцыянер, жывапісец… Адметныя даты ў гісторыі Слуцка і суседніх раёнаў (красавік-2022)

0
Генерал-маёр, аграном-селекцыянер, жывапісец... Адметныя даты ў гісторыі Слуцка і суседніх раёнаў (красавік-2022)
Юрый (Юрка, Георгі) Іванавіч Лістапад нарадзіўся 7 красавіка 1897 года ў вёсцы Варкавічы. Беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, загінуў 5 ліпеня 1938 года ў ГУЛАГу (расстрэл). Рэабілітаваны 16 ліпеня 1956 года

Адметныя даты ў гісто­рыі Слуцкага, Капыльскага, Любанскага раёнаў.

1 красавіка

  • 75 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Жука (в. Клешава Слуцкага раёна, 1947), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

2 красавіка

  • 70 гадоў з часу адкрыцця Палажэвіцкай школы механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй).

7 красавіка

  • 125 гадоў з дня нараджэння Юрыя (Георгія) Лістапада (в. Варкавічы Слуцкага раёна, 1897–1938), грамадска-палітычнага дзеяча, педагога, перакладчыка, удзельніка Слуцкага збройнага чыну 1920.

10 красавіка

  • 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лагуна (в. Азломль Любанскага раёна, 1922–2004), жывапісца.

15 красавіка

  • 125 гадоў з дня нараджэння Файвеля (Файфеля) Гаўзе (г. Слуцк, 1897–1990), правазнаўца, доктара юрыдычных навук, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай школы грамадзянскага права.

16 красавіка

  • 200 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Равіча (сапр. Мойша Гіршовіч; г. Слуцк, 1822–1875), расійскага вучонага-ветэрынара, педагога, прафесара.
  • 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Кітуновіча (в. Агароднікі Слуцкага раёна, 1917–?), педагога, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, кандыдата педагагічных навук, прафесара, заслужанага настаўніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

20 красавіка

  • 120 гадоў з дня нараджэння Макса Іцкіна (г. Слуцк, 1902–1965), удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра медыцынскай службы.

23 красавіка

  • 125 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Дземідовіча (г. Капыль, 1897–1965), татарскага і беларускага агранома-селекцыянера, грамадскага дзеяча, паэта.

28 красавіка

  • 5 гадоў з часу адкрыцця (2017) у Слуцку Палаца шлюбаў

Усе адметныя даты за мінулыя месяцы — тут.

 

Реклама