Што з’ўляецца начамі ў галаве мужчыны, які смела перажывае другую палову дзявятага дзясятка гадоў? Маладыя жанчыны? Кінь чытач дурное! Не спіцца, бо ў тым баку забаліць, а ў другім — кальне.

У дадатак пасля каронавіруса дыхаўку ў носе зацінае так, што праснешся і думаеш, ці не апошні раз уздыхнуў.

Реклама

Вось так зусім нядаўна сярод ночы падхапіўся спуджана, а сам ведаю, што ніякіх капель у нос няма. Бегчы ў дзяжурную аптэку не хочацца. І раптам бачу сярод скрыначак і шкляначак з лекамі мазь з егіпецкай Клеапатрай…

Мінулай восенню знаёмыя грэліся пад егіпецкім сонцам і прывезлі мне ў падарунак: «Не будзеш скардзіцца на болі ў суставах». Так і стаяла гэтая шкляначка з непаспрабаванай маззю. Смела націраю пераноссе, гаймарытавыя месцы на ілбе. Усміхаюся: «Дапамажы, прыгажуня Клеапатра!» Баяўся толькі, каб мазь не трапіла ў вочы. Ды з гэтым і заснуў.

Прачнуўся позна, бо спаў смачна. Дыхалася лёгка, быццам ніякага гаймарыту. З таго часу калі-нікалі карыстаюся цудоўнай маззю «Клеапатра». Калі хто будзе ў Егіпце, прывязіце сабе ці старым сваім такую мазь. Будзе час, калі спатрэбіцца.

Пажылы жыхар Салігорска распавёў, як «егіпетская прыгажуня» штоноч даруе яму «смачны сон»
Фатаграфіі: Уладзімір Амяльчэня

Пажылы жыхар Салігорска распавёў, як «егіпетская прыгажуня» штоноч даруе яму «смачны сон»


Гэтая навіна напісана для рубрыкі «Народныя навіны». Такія матэрыялы ад чытачоў пасля мінімальнай мадэрацыі публікуюцца практычна без змен. Ці, калі таго патрабуе сітуацыя, становяцца нагодай для распрацоўкі рэдакцыйнага матэрыяла. Калі вас прывабіў якісьці факт ці падзея, вы таксама можаце прапанаваць сваю навіну для публікацыі, калі націсніце сюды: «Паведаміць навіну».