Сярод фотамастакоў, чые здымкі ваенных гадоў увайшлі ў анталогію савецкага ваеннага фотарэпартажу, дастойнае месца займае імя Барыса Усеваладавіча Ігнатовіча, нашага земляка, ураджэнца Слуцка.

Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк
Так выглядаў случчанін, класік савецкай фатаграфіі, у гады вайны. Фота з архіва Барыса Ігнатовіча

Для случчан імя гэтага выдатнага фатографа мала вядома. 10 гадоў таму «Кур’ер» пісаў пра яго (№25 ад 21 чэрвеня 2012 года). Але і зараз можна ўспомніць класіка савецкай фатаграфіі. Чалавека, чыё імя ў сярэдзіне мінулага стагоддзя мела сусветную вядомасць. Ён стаяў ля вытокаў фатаграфіі тады маладой дзяржавы — СССР, а яго здымкі часоў Другой сусветнай вайны сталі класічнымі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ён, ужо вядомы ў краіне фотамайстар, пайшоў на фронт. Здымаў для вайсковай газеты, быў на перадавой, браў удзел у рэйдах за лінію фронту, лётаў на самалёце да партызанаў.

Реклама
Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк
Сям’я партызана. Здымак зроблены падчас удзелу аўтара ў рэйдзе за лінію фронту, 1943 год.  Фота: Барыс Ігнатовіч

Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк

Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк

Разам з байцамі Ігнатовіч дайшоў да Берліна, пакінуўшы нам дакументальны фоталетапіс франтавых будняў і разлютаваных бітваў.

Нарадзіўся Ігнатовіч у 1899 годзе ў Слуцку ў сям’і настаўніка гімназіі. У 1908-1917 гадах вучыўся ў гімназіі Лодзі, а пазней — Луганска, адкуль быў выключаны за выданне рукапіснага часопіса «Шантрапа» і ўдзел у рэвалюцыйных беспарадках. Аднак ужо ў 1918-м скончыў са срэбным медалём гімназію ў Петраградзе. Вярнуўся ў Луганск і ўладкаваўся журналістам у мясцовай газеце. З пачатку і да сярэдзіны 1920-х гадоў працаваў у маскоўскіх выданнях, загадваў рэдакцыямі ленінградскіх гумарыстычных часопісаў «Дрэзіна», «Смехач», «Бузацёр».

Побач з Ігнатовічам працавалі Міхаіл Булгакаў, Валянцін Катаеў, Міхаіл Зошчанка, мастакі Кукрыніксы. Зносіны з карыкатурыстамі аказалі на яго сур’ёзны ўплыў — іх нязвыкла вострае светаадчуванне стала для Ігнатовіча апорнай кропкай у рашэнні займацца выяўленчым мастацтвам.

Менавіта тады ён захапіўся фатаграфіяй і прыйшоў да разумення непарыўнай сувязі тэхнічнай і творчай складнікаў у фотамастацтве.
Ён вывучае тэхніку здымкі, уласцівасці оптыкі, спазнае сакрэты апрацоўкі фотаматэрыялаў, што адразу дае вынік.

Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк
Камандзіры. Фота зроблена не раней за 1943 год.
Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк
Вучэнне. Фота зроблена не раней за 1943 год

Яго фотаработы, якія паказваюць жыццё і пераўтварэнні 1920-1930-х гадоў, атрымліваюць шырокую вядомасць як у СССР, так і за мяжой. Фактычна Барыс Усеваладавіч стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў фатаграфіі. Разам з Аляксандрам Родчанкам (родапачынальнік дызайну і рэкламы ў СССР, таксама фатограф з сусветным імем) — адзін з арганізатараў і кіраўнік гурта «Кастрычнік».

Майстар ваеннага фотарэпартажу. Фотакласік са Слуцка, Слуцк
Пераправа

Пасля вайны Ігнатовіч шмат часу аддаваў пейзажу, займаўся каляровай фатаграфіяй, пра яго авангардныя здымкі даваенных гадоў практычна забыліся. Памёр фатограф у Маскве ў 1976 годзе.

Як нярэдка бывае, аб майстру ўспомнілі ўжо пасля смерці. Работы Ігнатовіча знаходзяцца ў калекцыях найбуйнейшых музеяў, іх публікуюць у прэстыжных манаграфіях, а самога фотамастака называюць няйначай як выдатным.

Фатаграфіі Ігнатовіча маюць сусветны індэкс мастацкай каштоўнасці, прадаюцца на вядучых аўкцыёнах свету, такіх як Sothebys, Christies, Swann Galleris і іншых.