Слуцк і случчане на старых фота. Як выглядалі новыя будынкі 1950-1960-х, якія зараз для вас такія звыклыя

0

Кожны будынак некалі быў новабудоўляй. Мы прапануем вам прагуляцца па Слуцку 1950-1960-х гадоў і паглядзець, як выглядалі ўжо звыклыя нам будынкі ў першыя гады свайго існавання. Таксама раскажам гістарычныя факты аб іх.

Усе публікацыі цыкла «Слуцк і случчане на старых фота»

Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
Слуцкая бібліятэка. Будоўля пачалася ў сярэдзіне 1960-х. І калі будынак быў амаль гатовы, высветлілася, што апорныя канструкцыі не вытрымаюць вагі кніг і абсталявання. Праблему вырашылі, і ў 1971 годзе бібліятэка пераехала ў новы будынак.  Фотаздымкі з архіва «Кур’ера»
Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
Галерэя мастацтваў. У 1950-я гады ў Слуцку пабудавалі дзіцячы сад №3. Дзеці выхоўваліся ў ім амаль да 2005 года. Тады будынак быў пераабсталяваны пад галерэю мас­тацтваў, якая адкрылася да свята хлебаробаў «Дажынкі-2005», што праходзіла ў Слуцку.
Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
Жылы дом з магазінам «Дзіцячы свет» (зараз «Фармэль») пабудавалі ў 1950-м. У канцы года ў будынак упершыню ў горадзе правялі цэнтральнае ацяпленне.
Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
Дзіцячая мастацкая школа. Першапачаткова гэта быў Дом піянераў, які адкрыўся ў 1962 годзе. Мастацкая школа пераехала ў гэты будынак у 1991-м.
Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
У жылы дом на вуліцы Леніна (насупраць СШ №10) жыхароў засялілі ў 1950-м. На першым паверсе размясціўся вядомы ў мінулыя гады магазін №18.
Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
Вузел сувязі пачалі будаваць у 1965 годзе і здалі ў эксплу­атацыю ў 1966-м — да 850-годдзя Слуцка.
Слуцк і случчане на старых фота, Слуцк
Будуецца СШ №6. Першых вучняў новая школа прыняла 1 верасня 1966 года.

Дасылайце нам рэтрафота нашага горада, якія захоўваюцца
ў вашых сямейных альбомах, на пошту info@kurjer.info ці на viber – (+37529) 553 48 59. Можна прынесці ў рэдакцыю, мы адсканіруем фота. Наш адрас: Слуцк, вул.Леніна, 128; працуем з 8 да 17 гадзін. Тэлефон: (8029) 553 48 59