Адметныя даты ў гісторыі Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага, Любанскага і Старадарожскага раёнаў.

1 сакавіка

  • 90 гадоў з дня нараджэння Івана Бранаўца (б. п. Камароўка Слуцкага раёна, 1932), гастраэнтэролага і дыетолага, доктара медыцынскіх навук.

3 сакавіка

  • 405 гадоў з дня нараджэння Яна Цадроўскага (в. Пагост Салігорскага раёна, 1617–1688), грамадска-палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, пісьменніка-мемуарыста.

4 сакавіка

  • 150 гадоў з дня нараджэння Казіміра Петрусевіча (б. ф. Новіны; цяпер каля в. Душава Капыльскага раёна, 1872–1949), грамадска-палітычнага дзеяча, адваката, удзельніка Першага з’езда РСДРП, рэвалюцыі 1905–1907.

8 сакавіка

  • 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Селіханава (г. Санкт-Пецярбург Расійскай Федэрацыі, 1917–1976), скульптара, народнага мастака Беларусі (аўтар помнікаў у Капыльскім і Салігорскім раёнах).

10 сакавіка

  • 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Марціновіча (г. Слуцк, 1937), вучонага ў галіне хірургіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

12 сакавіка

  • 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Герасімовіча (в. Танежыцы Слуцкага раёна, 1912–1990), мастака, мастацтвазнаўца.

14 сакавіка

  • 85 гадоў з дня нараджэння Вальдэмара Раманенкі (в. Цімкавічы Капыльскага раёна, 1937–2021), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

18 сакавіка

  • 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пратасені (в. Мажа Капыльскага раёна, 1942), горнага інжынера-геолага, заслужанага дзеяча навукі Расійскай Федэрацыі.

20 сакавіка

  • 255 гадоў з часу стварэння (1767) Слуцкай канфедэрацыі праваслаўнай шляхты, у выніку якой у Рэчы Паспалітай былі ўраўнаваны правы праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

21 сакавіка

  • 475 гадоў з дня нараджэння Мацея Стрыйкоўскага (Польшча, 1547–1590), польскага гісторыка, храніста, паэта, дыпламата, аўтара першай друкаванай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (у 1576–1578 жыў пры двары слуцкага князя Юрыя II Юр’евіча Алелькавіча, прысвяціў яму верш і гістарычную хроніку).

28 сакавіка

  • 20 гадоў з часу адкрыцця (2002) Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

Реклама